Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
 
Хронiка

ПРАДСТАЎНIК ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНТА ЗША ПАДКРЭСЛIЎ, ШТО ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ НЕ ЗМОГУЦЬ МЕЦЬ "НАРМАЛЬНЫЯ ПАЗIТЫЎНЫЯ АДНОСIНЫ З УРАДАМ, ЯКI З'ЯЎЛЯЕЦЦА АНТЫДЭМАКРАТЫЧНЫМ ПА СВАЁЙ СУТНАСЦI"


1996-11-29 14:00

Аўтар: Iван МIXАЙЛАЎ, БелаПАН.

Мiнск, 29 лiстапада. Выступаючы на чарговым брыфiнгу 26 лiстапада, прадстаўнiк Дзярждэпартамента ЗША Нiколас Бернс заявiў, што, мяркуючы па ўсiх ацэнках, рэферэндум, праведзены прэзiдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, з'явiўся падманам беларускага народа. Ён паведамiў, што было вырашана не пасылаць прадстаўнiкоў амерыканскага пасольства ў Мiнску сачыць за ходам рэферэндуму. Па словах прадстаўнiка Дзярждэпартамента ЗША, няма магчымасцi праверыць афiцыйныя сцвярджэннi беларускага ўрада аб такой высокай яўцы выбаршчыкаў. "Няма нiякiх незалежных рычагоў, каб пераканацца. У нас вельмi шмат пытанняў наконт гэтага. I мы адрасавалi ўсе гэтыя пытаннi беларускаму ўраду", - сказаў спадар Бернс. Адказваючы на пытанне, што яшчэ можна зрабiць, каб нейк паўплываць на прэзiдэнта Лукашэнку з прычыны таго, што пакуль нiшто не змагло прымусiць прэзiдэнта змянiць свой курс, спадар Бернс сказаў: "Я лiчу, зараз вельмi важна, каб усе мы на мiжнародным узроўнi асудзiлi антыдэмакратычны стыль кiраўнiцтва прэзiдэнта Лукашэнкi". Па яго словах, Злучаныя Штаты не адзiнокiя, iх падтрымлiваюць iншыя краiны, ў тым лiку амаль усе суседзi Беларусi. I прэзiдэнту Лукашэнку прыйдзецца з гэтым лiчыцца, таму што ён мае намер будаваць нармальныя эканамiчныя i палiтычныя адносiны з еўрапейскiмi краiнамi i, натуральна, з ЗША. Спадар Бернс падкрэслiў, што Злучаныя Штаты не змогуць мець "нармальныя пазiтыўныя адносiны з урадам, якi з'яўляецца антыдэмакратычным па сваёй сутнасцi".