Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
 
Хронiка

ПРЭЗIДЭНТ БЕЛАРУСI ПАДПIСАЎ НЕКАЛЬКI УКАЗАЎ, ЗВЯЗАНЫX З ФАРМIРАВАННЕМ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СXОДУ

Аўтар: БелаПАН.

Мiнск, 29 лiстапада. У сувязi з уступленнем у сiлу Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi i на падставе законаў Рэспублiкi Беларусь аб фармiраваннi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу i аб спыненнi паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета 13-га склiкання прэзiдэнт Беларусi падпiсаў указ аб склiканнi ў Мiнску першай нечарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу 28 лiстапада. У гэты ж дзень кiраўнiк дзяржавы падпiсаў яшчэ адзiн указ, якiм адобраны спiс дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, уключаных у састаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу рэспублiкi. Згодна з указам, у састаў Палаты прадстаўнiкоў увайшло 110 былых парламентарыяў.