|
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ВЫНIКI ГАЛАСАВАННЯ ПА ПЫТАННЯX РЭФЕРЭНДУМУ НА ВЫБАРЧЫX УЧАСТКАX ЗА МЯЖОЙ
Паводле iнфармацыi спадара Xвастова, на 23-х замежных выбарчых участках у спiсы для галасавання былi ўнесены 8.008 грамадзян Беларусi. Аднак удзел у рэферэндуме прынялi толькi 2.240 чалавек. З iх за праект Канстытуцыi, прапанаваны прэзiдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прагаласавалi 1.315, супраць - 713 чалавек. За парламенцкi варыянт Канстытуцыi прагаласавалi 562 грамадзянiны Беларусi, якiя знаходзяцца за мяжой, супраць - 1.439. За перанос Дня незалежнасцi з 27 на 3 лiпеня прагаласавалi 1.628, супраць - 537 чалавек. Цiкава, што па такiх пытаннях, як свабодны продаж зямлi i адмена пакарання смерцю, колькасць галасоў "за" i "супраць" амаль не адрознiваецца. Так, за свабодны (без абмежаванняў) продаж зямлi ў Беларусi выказалiся 1.104 чалавекi, супраць - 1.086; за адмену пакарання смерцю 967 чалавек, супраць - 1.230. |
|
|
|