Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
 
Хронiка

28 ЛIСТАПАДА Ў МIНСКУ ПРОЙДУЦЬ УРАЧЫСТЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў СУВЯЗI З ПРЫНЯЦЦЕМ НОВАЙ РЭДАКЦЫI КАНСТЫТУЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


1996-11-28 9:00

Аўтар: Наталля КУЛАГIНА, БелаПАН.

Мiнск, 28 лiстапада. 28 лiстапада ў Мiнску пройдуць урачыстыя мерапрыемствы ў сувязi з прыняццем новай рэдакцыi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
Як паведамiлi БелаПАН ва ўпраўленнi грамадска-палiтычнай iнфармацыi Адмiнiстрацыi прэзiдэнта, апоўднi Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з дэпутатамi новага парламента. Асноўнае ж мерапрыемства - падпiсанне новай рэдакцыi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь - адбудзецца а 19-й гадзiне ў рэзiдэнцыi прэзiдэнта. У iм прымуць удзел кiраўнiкi ўсiх структур дзяржаўнай улады i ўпраўлення, дэпутаты парламента; запрошаны таксама кiраўнiкi дыпламатычных мiсiй i прадстаўнiкi мiжнародных арганiзацый, акрэдытаваных у Мiнску.
Як паведамiлi ў прэс-службе Адмiнiстрацыi прэзiдэнта, вялiкая верагоднасць таго, што на падпiсаннi новай рэдакцыi Канстытуцыi будзе прысутнiчаць i прэм'ер-мiнiстр Расiйскай Федэрацыi Вiктар Чарнамырдзiн, якi спынiцца ў Мiнску, вяртаючыся з Парыжа ў Маскву. У прэс-службе расiйскага ўрада пацвердзiць гэтую iнфармацыю пакуль не ўдалося.