|
Рэспубліканскі рэферэндум 1996 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ПРЭЗIДЭНТ ЗАЯВIЎ, ШТО НЕ З'ЯЎЛЯЕЦЦА ПРЫXIЛЬНIКАМ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫБАРАЎ У НОВЫ ПАРЛАМЕНТАўтар: БелаПАН. Мiнск, 27 лiстапада. Як ужо паведамляў БелаПАН, у будынку па вулiцы Карла Маркса, 40 у Мiнску 26-27 лiстапада праходзяць пасяджэннi часткi беларускiх парламентарыяў, якiя падтрымлiваюць канстытуцыйныя рэформы прэзiдэнта.У сувязi з наяўнасцю кворуму на гэтых пасяджэннях (у iх бяруць удзел амаль што 110 дэпутатаў Вярхоўнага Савета) прынята рашэнне аб наданнi пасяджэнням статусу сесii парламента. Старшынёй сесii абраны намеснiк кiраўнiка Вярхоўнага Савета Юрый Малумаў. Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 26 лiстапада перад удзельнiкамi сесii, заявiў, што галоўная iх задача - выпрацаваць асноўныя прынцыпы, у адпаведнасцi з якiмi будзе фармiравацца Палата прадстаўнiкоў (стварэнне яе як адной з палат новага парламента прадугледжана ўнесенымi на рэферэндуме 24 лiстапада ў Канстытуцыю змяненнямi). А.Лукашэнка падкрэслiў, што ён не прыхiльнiк правядзення выбараў новага парламента; яго неабходна сфармiраваць на падставе дзеючага Вярхоўнага Савета. Прэзiдэнт таксама не выключыў магчымасцi правядзення ў перспектыве "круглага стала", у якiм узялi б удзел прадстаўнiкi парламенцкiх фракцый, грамадскiх арганiзацый, дзеячы навукi i культуры. |
|
|
|