Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Вынiкi
 
Хронiка

СТАРШЫНЯ ВЯРXОЎНАГА САВЕТА С.ШАРЭЦКI I ЯГО ПЕРШЫ НАМЕСНIК В.НОВIКАЎ СУСТРЭЛIСЯ З КАНДЫДАТАМI Ў ДЭПУТАТЫ ВЯРXОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСI


1996-11-9 13:00

Аўтар: Уладзiмiр ГЛОД, БелаПАН.

Мiнск, 9 лiстапада. Iмёны каля 250 чалавек будуць унесены ў бюлетэнi для тайнага галасавання па абраннi дэпутатаў у Вярхоўны Савета Беларусi. Дзве трэцiя з прэтэндэнтаў на дэпутацкiя мандаты прыбылi ў Мiнск, дзе 8 лiстапада сустрэлiся з кiраўнiком парламента Сямёнам Шарэцкiм i яго першым намеснiкам Васiлём Новiкавым. Паводле звестак БелаПАН, сустрэча адбывалася ў Авальнай зале.
Кiраўнiкi Вярхоўнага Савета расказалi прысутным аб працы вышэйшага заканадаўчага органа рэспублiкi, аб палiтычнай сiтуацыi ў краiне, адказалi на шматлiкiя пытаннi.
Па словах аднаго з удзельнiкаў гэтай сустрэчы, а яна праходзiла за закрытымi дзвярыма, старшыня Цэнтрвыбаркама Вiктар Ганчар, якi прысутнiчаў у зале, адказваючы на пытанне патэнцыяльных парламентарыяў аб правядзеннi рэферэндуму, заявiў, што Цэнтрвыбаркам будзе ў сваiх дзеяннях кiравацца рашэннем Канстытуцыйнага суда i пастановай Вярхоўнага Савета.