|
Вынiкi
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
9 ЛIСТАПАДА Ў БЕЛАРУСI ПАЧАЛОСЯ ГАЛАСАВАННЕ ПА РЭСПУБЛIКАНСКIМ РЭФЕРЭНДУМЕ
Xаця афiцыйна галасаванне назначана на 24 лiстапада, тым не менш, грамадзяне, якiя па нейкiх прычынах не змогуць выказаць сваю думку ў гэты дзень, атрымалi магчымасць прагаласаваць ужо сёння. Праўда, зараз працэдура волевыяўлення крыху адрознiваецца ад прывычнай. Атрымаўшы бюлетэнь на выбарчым участку, грамадзянiн Беларусi закрэслiвае ў iм тое, што лiчыць неабходным, i ўкладвае свой бюлетэнь у канверт. Пасля гэтага канверт апячатваюць i апускаюць у скрыню для галасавання. Усе канверты будуць ускрытыя толькi 24 лiстапада разам з астатнiмi бюлетэнямi. У Цэнтрвыбаркаме таксама паведамiлi, што выбаршчыкi атрымаюць бюлетэнi ўстаноўленага ўзору з сямю пытаннямi i зноскай. Як вядома, 24 лiстапада пройдуць i выбары дэпутатаў. Аднак, у адрозненне ад рэферэндуму, тыя, хто хацеў бы прагаласаваць за сваiх кандыдатаў загадзя, такой магчымасцi не атрымаюць. Абiраць дэпутатаў можна будзе толькi 24 лiстапада. |
|
|
|