|
Вынiкi
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ПРЭЗIДЭНТ БЕЛАРУСI АДМЯНIЎ ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА, ЯКОЕ ДАТЫЧЫЦЦА ПРАВЯДЗЕННЯ РЭФЕРЭНДУМУ
Ва ўказе гаворыцца, што ў парушэнне шэрагу палажэнняў Канстытуцыi Беларусi (артыкулаў 3, 37 i 73) "Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь заключэннем ад 4 лiстапада 1996 г. i Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусi пастановай ад 6 лiстапада 1996 г. фактычна пазбавiлi грамадзян права на прыняцце змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь шляхам абавязковага рэспублiканскага рэферэндуму". Нагадаем, што названымi заключэннем Канстытуцыйнага суда i пастановай Вярхоўнага Савета вызначаны кансультацыйны, а не абавязковы характар пяцi пытанняў, якiя выносяцца на рэспублiканскi рэферэндум, у тым лiку праектаў змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. Указам прэзiдэнта N 459 пастаноўлена, што заключэнне Канстытуцыйнага суда "не дзейнiчае таму, што яно iстотна разыходзiцца з Канстытуцыяй i абмяжоўвае канстытуцыйнае права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме". Такiм чынам, гэтае палажэнне прэзiдэнцкага ўказа супярэчыць артыкулу 129 Канстытуцыi Беларусi, згодна з якiм "заключэннi Канстытуцыйнага суда з'яўляюцца канчатковымi, абскарджанню i апрэтаставанню не падлягаюць". Адначасова прэзiдэнцкi ўказ устанаўлiвае, што пытаннi аб прыняццi Канстытуцыi 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi "выносяцца на абавязковы рэферэндум, рашэннi якога з'яўляюцца канчатковымi i маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь". Акрамя таго, устанаўлiваецца, што "дзейнасць дзяржаўных органаў, якая не адпавядае Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб народным галасаваннi (рэферэндуме)" i патрабаваннямi сапраўднага ўказа, а таксама перашкаджае правядзенню ў Рэспублiцы Беларусь рэспублiканскага рэферэндуму 24 лiстапада 1996 г., падлягае спыненню, а вiнаватыя ў гэтым асобы прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам". Пакуль няясна, цi значыць гэта, што прэзiдэнцкi ўказ прадугледжвае спыненне дзейнасцi Канстытуцыйнага суда i Вярхоўнага Савета, якiя ўжо парушылi, з пункту гледжання прэзiдэнта, шэраг палажэнняў Канстытуцыi. Аднак па стане на 12.00 9 лiстапада 1996 года ў адносiнах гэтых органаў нейкiя канкрэтныя дзеяннi, накiраваныя на спыненне iх дзейнасцi, не рабiлiся. Указ прэзiдэнта N 459 ускладае персанальную адказнасць за падрыхтоўку i правядзенне рэспублiканскага рэферэндуму на старшыню Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Вiктара Ганчара. |
|
|
|