Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Вынiкi
 
Хронiка

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ЗНОЎ ЗАЯВIЎ, ШТО РАШЭННЕ ПА ПРАЕКТАX ЗМЯНЕННЯЎ КАНСТЫТУЦЫI, ПРЫНЯТАЕ ШЛЯXАМ РЭФЕРЭНДУМУ, БУДЗЕ МЕЦЬ АБАВЯЗКОВЫ XАРАКТАР


1996-11-7 12:00

Аўтар: Сяргей ЛIТВIН, БелаПАН.

Мiнск, 7 лiстапада. 6 лiстапада прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з удзелам прадстаўнiкоў органаў дзяржаўнага кiравання розных узроўняў па пытаннях удасканалення сiстэмы ўлады, дысцыплiны i парадку ў краiне.
Значную частку свайго выступлення А.Лукашэнка прысвяцiў праблемам правядзення 24 лiстапада рэспублiканскага рэферэндума. Прэзiдэнт, у прыватнасцi, заявiў, што Вярхоўны Савет Беларусi пазбавiў народ канстытуцыйнага права на ажыццяўленне ўлады, унёсшы змены ў парламенцкую пастанову ад 6 верасня гэтага году, датычную правядзення рэферэндуму. Нагадаю, што Вярхоўны Савет 5-6 лiстапада перагледзеў згаданую пастанову, прыняўшы рашэнне аб кансультатыўным, а не абавязковым, характары шэрагу выносiмых на плебiсцыт пытанняў, у тым лiку двух праектаў змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi, прапанаваных на рэферэндум адпаведна прэзiдэнтам i двума парламенцкiмi фракцыямi.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на нарадзе, падкрэслiў, што ён зробiць усё для таго, каб забяспечыць свабоднае волевыяўленне народа. Пры гэтым ён - зноў наперакор змененай парламенцкай пастанове - заявiў, што рашэнне, прынятае грамадзянамi на рэспублiканскiм рэферэндуме, будзе мець абавязковы характар.