Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Вынiкi
 
Хронiка

ЯК ПРАМОЕ ЎМЯШАННЕ Ў ДЗЕЙНАСЦЬ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ РАСЦЭНЬВАЕ КIРАЎНIЦТВА БНФ РЭКАМЕНДАЦЫI АДМIНIСТРАЦЫI ПРЭЗIДЭНТА, НАКIРАВАНЫЯ НАПЯРЭДАДНI РЭФЕРЭНДУМУ КIРАЎНIКАМ ВЫКАНАЎЧАЙ УЛАДЫ ЎСIX УЗРОЎНЯЎ


1996-11-5 16:20

Аўтар: Юрый АЛЯКСЕЕЎ, БелаПАН.

Мiнск, 5 лiстапада. На прэс-канферэнцыi, якая прайшла 5 лiстапада У Мiнску, кiраўнiцтва Беларускага народнага фронту абнародавала дакумент за подпiсам першага намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта М.Сазонава, накiраваны старшыням аблвыканкамаў, райвыканкамаў, кiраўнiкам мясцовых адмiнiстрацый. Дакумент датычыцца размяшчэння нагляднай агiтацыi напярэдаднi маючага адбыцца ў рэспублiцы рэферэндуму. У прыватнасцi, кiраўнiкам мясцовых выканаўчых камiтэтаў рэкамендуюць размяшчаць плакаты i лiстоўкi ва ўстановах адукацыi (школах, iнтэрнатах, тэхнiкумах, ВНУ), у дзяржустановах, банках, камунальных службах, палiклiнiках, аптэках, дамах культуры, тэатрах, клубах, бiблiятэках. Плакаты ў падтрымку рэспублiканскага рэферэндуму рэкамендавана таксама размяшчаць ва ўстановах гандлю, на транспарце (метро, вакзалы, аэрапорты, электрацягнiкi) i ў вайсковых часцях, КДБ, МУС.
Як прамое ўмяшанне ў дзейнасць органаў дзяржаўнай улады расцэньвае кiраўнiцтва БНФ той факт, што, згодна з дакументам, уся наглядная агiтацыя распаўсюджваецца праз органы выканаўчай улады.