|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 1994 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Апытанне
Усе кампаніі
|
Вынiкi
НА АДНОСНА СВАБОДНЫХ ВЫБАРАХ
ДЫРЭКТАР САЎГАСА ПЕРАМОГ ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю, якой была ўведзена прэзідэнцкая форма праўлення. Першыя выбары прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. У іх бралі ўдзел шэсць кандыдатаў, якія прадстаўлялі даволі шырокі спектр палітычных сіл: кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч; былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч (адпраўлены ў адстаўку ў пачатку 1994 года); лідэр Беларускага народнага фронту "Адраджэньне" Зянон Пазняк; сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі Васіль Новікаў; кіраўнік Саюза аграрнікаў Беларусі Аляксандр Дубко; дэпутат Вярхоўнага Савета, дырэктар саўгаса "Гарадзец" Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка. Аналітыкі зазначалі, што прэзідэнцкая форма праўлення была ініцыяваная атачэннем прэм'ера Кебіча з прыцэлам на займанне ім новай пасады з больш моцнымі паўнамоцтвамі. Аднак нечакана для каманды кіраўніка ўрада моцным канкурэнтам стаў Аляксандр Лукашэнка, які рэзка павысіў свой рэйтынг на пасадзе кіраўніка часовай антыкарупцыйнай камісіі парламента. Разам з тым прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнага крыла Пазняк і Шушкевіч не змаглі знайсці агульную мову і выступілі на выбарах у якасці канкурэнтаў, раздрабіўшы галасы электарата, які сімпатызаваў ідэям нацыянальнага адраджэння. У выніку ў другі тур выйшлі Лукашэнка і Кебіч, якія набралі адпаведна 44,82% і 17,32% галасоў (Пазняк набраў 12,82%, Шушкевіч — 10%, Дубко — 6%, Новікаў — 5%). 10 ліпеня ў другім туры Лукашэнка перамог з пераканаўчай перавагай, набраўшы 80,1% галасоў выбаршчыкаў, якія бралі ўдзел у галасванні (56% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў). Кебіч атрымаў усяго 14,1%. Незалежныя назіральнікі ахарактарызавалі гэтыя выбары як адносна свабодныя і дэмакратычныя, адзначыўшы пры гэтым выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і элементаў "чорнага піяру" супраць канкурэнтаў прэм'ера. Шэраг палітолагаў назвалі вынікі выбараў-94 "электаральнай рэвалюцыяй". На іх думку, радавыя грамадзяне, знясіленыя эканамічным бязладдзем, звязаным з распадам СССР, такім чынам выказалі недавер старой наменклатуры і прагаласавалі за праграму "навядзення парадку", вяртання ў адносна добрыя і спакойныя часы "развітога сацыялізму". |
Рубрыкi
|
|
|
|