|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2007 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Маніторынг
МЯСЦОВЫЯ ВЫБАРЫ: ПАЧЫНАЕЦЦА АГІТАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ (Радыё "Свабода")Аўтар: Уладзімер ГЛОД Сёньня завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, і афіцыйна пачынаецца агітацыйная кампанія. У Менску выканаўчая ўлада ўжо вызначыла адрасы агітацыйных пляцовак. Сёньня высьветліцца і яшчэ адно пытаньне: зь якімі ідэямі,зь якім пакетам агітацыйных матэрыялаў пойдуць да выбарнікаў кандыдаты ад дэмакратычных сілаў? Алесь Стральцоў — кандыдат у дэпутаты Менскага гарадзкога савету, прагледзеўшы адрасы, дзе дазволеная агітацыя, даў ім наступную ацэнку: "пераважна на ўзбочыне". (Стральцоў:) " На сёньняшні дзень існуе шмат сацыяльных, эканамічных праблем, якія знайшлі б вялікі водгук у грамадзян Беларусі, калі б яны мелі інфармацыю пра гэта. Улада гэтага баіцца, таму і не дае магчымасьці праводзіць палітыку, якая магла б дапамагчы людзям сябе абараняць. Таму ў яе інтарэсах выпіхнуць усё гэта на ўзбочыну, каб ніхто не пабачыў і не пачуў". Я пацікавіўся ў спадара Стральцова, якім чынам ён спадзяецца ў такіх умовах дайсьці да сваіх выбарнікаў? (Стральцоў: ) "У межах, якія дасьць выбарчая камісія, будзем рабіць усё, каб забясьпечыць 100%-нае давядзеньне інфармацыі ў кожную кватэру, у кожную паштовую скрыню. Цяпер гэта адзіны мэтад, які можа наблізіцца ў сваёй эфэктыўнасьці да мэдыяў. З незразумелых мне прычынаў не даюць магчымасьці выступіць хоць нейкіх 5-10 хвілінаў на тэлебачаньні ці радыё. Так, прэзыдэнт у нас разумны, яшчэ нехта разумны ёсьць. Але ж, як мінімум, 30% насельніцтва думае інакш. Чаму ж не даць магчымасьці выступіць на тэлебачаньні, радыё? Няхай нават думка памылковая, як нехта лічыць. У чым праблема?!". Напярэдадні на афіцыйным сайце Аб'яднанай грамадзянскай партыі зьявілася "Праграма рэгіянальнага разьвіцьця". Намесьнік старшыні партыі Анатоль Паўлаў лічыць, што дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты могуць скарыстацца ёй як дапаможнікам у гутарках з людзьмі. (Паўлаў: ) "Тут пяць прыярытэтаў — здаровая сям’я, павага да працы і чэсная канкурэнцыя, справядлівы закон і адказнасьць дзяржавы, цывілізаваны сьвет і свабода, ды, нарэшце, разьвіцьцё навукі ды прагрэсу". Як паведамілі Радыё Свабода ў Палітычнай радзе дэмакратычных сілаў, на сёньня ў канкурэнцыі за дэпутацкія мандаты ўдзельнічаюць амаль 600 прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі БНФ, ПКБ і БСДП (Грамада). Якая колькасьць пройдзе праз сіта рэгістрацыі — даведаемся сёньня. Сачыце за навінамі ў эфіры і на сайце нашага радыё. |
|
|
|