|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2007 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Маніторынг
СЁННЯ КАНДЫДАТЫ ПАЧНУЦЬ АГІТАЦЫЙНУЮ КАМПАНІЮ (Радыё "Свабода")Аўтар: Уладзімер ГЛОД
Сёньня ў некаторых рэгіёнах Беларусі вылучэнцы дэмакратычных сілаў атрымаюць пасьведчаньні аб рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Такім чынам, адпаведна выбарчаму кодэксу, яны ўжо сёньня афіцыйна пачнуць сваю агітацыйную кампанію. (Губарэвіч: ) "Пакуль сьведчаньняў, што былі адмовы ў рэгістрацыі, не паступала. Гэта можа быць зьвязана з тым, што большасьць пасяджэньняў камісіяў будзе адбывацца як раз у апошнія дні". У Бярозаўскім раёне знаходзіцца і Белаазёрскі гарадзкі савет -- адзіны, дзе ў мінулыя мясцовыя выбары дэмакраты здолелі заняць амаль палову дэпутацкіх месцаў. Са словаў спадара Губарэвіча, Белаазёрск вызначаецца і на гэтых выбарах: (Губарэвіч: ) "Гэта адзіны савет на ўзроўні першасных у Берасьцейскай вобласьці, дзе будзе сапраўдная канкурэнцыя. Тут на 17 дэпутацкіх мандатаў -- 33 кандыдаты, у той час як у іншых саветах такога ўзроўню конкурсу няма. Раней Радыё Свабода паведамляла, што партыя БНФ, АГП, Партыя камуністаў беларуская і БСДП (Грамада) вылучылі ў мясцовыя саветы амаль 600 сваіх прадстаўнікоў. Колькі зь іх пройдуць праз сіта рэгістрацыі стане дакладна вядома толькі ў апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў. Чаму выбарчыя камісіі адкладаюць рэгістрацыю кандыдатаў на апошнія дні? Тлумачыць сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік: (Лазавік: ) "А Бог яго ведае. Калі казаць сур’ёзна, дык аб'ём працы па праверцы дакумэнтаў даволі вялікі -- правяраецца ня толькі адпаведнасьць прадстаўленых дакумэнтаў але і адпаведнасьць працэдуры вылучэньня патрабаваньням заканадаўства". Тым часам у Палітычнай радзе дэмакратычных сілаў паведамілі, што больш як 20 вылучэнцаў у кандыдаты мусілі праз суды аспрэчваць прэтэнзіі выбарчых камісіяў. І яшчэ адзін факт: у склад ўчастковых выбарчых камісіяў ўвайшлі больш як 70 тысяч чалавек. І толькі адзін зь іх – прадстаўнік дэмакратычных сілаў. |
|
|
|