Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Вынiкi
 
Маніторынг

ВЫСТУПЫ КАНДЫДАТАЎ БУДУЦЬ БЯЗ КРЫТЫКІ ЎЛАДАЎ? (Радыё "Свабода")


2006-10-26

Аўтар: Алесь ДАШЧЫНСКІ

Цэнтральная выбарчая камісія прыняла пастанову, якая рэглямэнтуе выступы кандыдатаў у мэдыях.

Параўнальна з мясцовай выбарчай кампаніяй 2003 году вялікая ўвага будзе надавацца зьместу выступаў кандыдатаў. Выступы павінны адпавядаць заканадаўству і між іншым не павінны ўтрымліваць зьнявагі і паклёпу на службовых асобаў і іншых кандыдатаў у дэпутаты. Пры парушэньні гэтых патрабаваньняў ворган радыёвяшчаньня адмаўляе кандыдату на дэпутата ў эфіры. Выступы будуць папярэдне запісвацца, жывы эфір не прадугледжаны.

Кожны кандыдат мае права толькі на адзін бясплатны 5-хвілінны выступ на мясцовым дзяржаўным радыёвяшчаньні. Выступы па тэлевізіі і друкаваньне праграм у мэдыях не прадугледжаны.