|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2007 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
Лідэр брэсцкай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, атрымаўшы адказ на сваю заяву з выбарчай камісіі, мае намер звярнуцца ў абласную пракуратуруАўтар: Ларыса ШЫГАНАВА, БелаПАН. Брэст, 9 лютага. Лідэр брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, атрымаўшы адказ з абласной выбарчай камісіі на сваю заяву аб выяўленых парушэннях падчас выбараў у мясцовыя саветы, мае намер звяртацца з аналагічнай заявай у абласную пракуратуру. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.Нагадаем, 15 студзеня, на наступны дзень пасля мясцовых выбараў, І.Маслоўскі, які балатаваўся ў Брэсцкі гарсавет, накіраваў заяву ў выбарчую камісію з патрабаваннем "прызнаць выбары несапраўднымі па выбарчай акрузе № 7 у сувязі з грубымі парушэннямі Выбарчага кодэксу". Падобная заява была пададзена ім і ў пракуратуру Ленінскага раёна з патрабаваннем "прыняць меры і прыцягнуць вінаватых да адказнасці згодна з дзейным заканадаўствам Беларусі" на падставе артыкула 192 Крымінальнага кодэксу, а менавіта "за падлог дакументаў па выбарах, або заведама няправільны падлік галасоў". Да заяў былі дададзеныя акты назіральнікаў аб парушэнні Выбарчага і Крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. "Амаль месяц спатрэбілася абласной выбарчай камісіі, каб даць мне адказ, - патлумачыў І.Маслоўскі. - У ім гаворыцца, "што фактаў парушэнняў патрабаванняў Выбарчага кодэксу пры правядзенні выбараў па гарадской выбарчай акрузе № 7, якія б паўплывалі на вынікі выбараў, не ўстаноўлена". У адпаведнасці з заканадаўствам я маю намер звярнуцца з заявай у Брэсцкую абласную пракуратуру для новага разгляду справы". У Брэсцкай вобласці кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны 13 актывістаў БСДП (Грамада). Дзевяць балатаваліся ў Брэсцкі гарадскі савет, тры - у абласны і адзін у Іванаўскі раённы савет дэпутатаў. Ні адзін з іх не быў абраны. |
|
|
|