|
Вынiкi
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
БАЖ патрабуе прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, якія парушылі правы журналіста Валерыя Шчукіна
Скарга звязана з тым, што 21 студзеня 2007 года старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 52 Віцебска Ніна Шубіна ўручыла В.Шчукіну, які меў пры сабе пасведчанне карэспандэнта газеты "Народная воля", уласнаручна падпісаны дакумент, у якім указвалася, што рашэннем камісіі час знаходжання В.Шчукіна на ўчастку абмежаваны адной гадзінай. У БАЖ зазначаюць, што абмежаванне часу прысутнасці на выбарчым участку журналіста не рэгламентавана беларускім заканадаўствам, а згодна з Выбарчым кодэксам журналіст мае права прысутнічаць на ўчастку ў дзень выбараў і назіраць за падлікам галасоў. На гэтай падставе А.Бастунец лічыць, што выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 52 сваімі дзеяннямі парушыла правы журналіста, прадугледжаныя Выбарчым кодэксам і законам аб друку. "Мы просім пракуратуру прыняць меры пракурорскага рэагавання на факт парушэння закону. Паколькі выбарчая камісія на ўчастку ўжо не працуе, пракурор можа вынесці прадпісанне на адрас Цэнтрвыбаркама аб забеспячэнні законнасці ў будучым", - лічыць А.Бастунец. Таксама, паводле слоў юрыста, у дачыненні да Н.Шубінай, якая падпісала незаконнае, на думку БАЖ, рашэнне выбарчай камісіі, можа быць распачата адміністрацыйная вытворчасць згодна з артыкулам 172 прым. КоАП, пунктам "Ушчамленне свабоды масавай інфармацыі". Адказ на скаргу пракуратура Віцебскай вобласці павінна даць на працягу месяца. |
|
|
|