Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2007 года
 
Хронiка

Экс-кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога савета Леанід Судаленка накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд

Аўтар: Фаіна МЯРКУЛАВА, БелаПАН.

Гомель, 2 лютага. Экс-кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога савета член Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Леанід Судаленка накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд. Ён просіць адмяніць пастанову Гомельскага абласнога суда аб нераспачынанні грамадзянскай справы па скарзе аб фальсіфікацыях пры падліку галасоў на мясцовых выбарах, паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў. На яго думку, адмовай у распачынанні грамадзянскай справы абласны суд парушае канстытуцыйныя нормы і артыкулы Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса (ГПК).
Сам Л.Судаленка так пракаментаваў сваё рашэнне: "Судаводства па грамадзянскіх справах рэгулюецца Канстытуцыяй і Грамадзянска-працэсуальным кодэксам. Адмовай суд пазбаўляе мяне абароны, прадугледжанай 60-м артыкулам Асноўнага закона, а таксама 6-м і 21-м артыкуламі ГПК. Я лічу, што адмова з прычыны непадведамаснасці, якую я атрымаў, не заснавана на нормах Канстытуцыі".