|
Вынiкi
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
Гомельскі абласны суд адмовіў у распачынанні грамадзянскай справы па скарзе экс-кандыдата ў дэпутаты Леаніда Судаленкі
Як паведаміў БелаПАН старшыня гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў, сёння абласны суд паведаміў у сваім адказе аб тым, што скарга не можа быць разгледжаная, паколькі яна не падведамасная суду. Нагадаем, член АГП, старшыня рэгіянальнага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва" Л.Судаленка, які балатаваўся ў абласны савет дэпутатаў, патрабаваў прызнаць вынікі выбараў па Валгаградскай выбарчай акрузе № 14 несапраўднымі. Звесткі назіральнікаў ад АГП мелі разыходжанні з афіцыйнай колькасцю тых, хто прагаласаваў, прыкладна ў дзве з паловай тысячы чалавек. "Мы нічога не прасілі, акрамя таго як пералічыць галасы выбаршчыкаў і пераканаць нас, што мы памыляемся, - зазначыў Л.Судаленка. - На пяці ўчастках, згодна з падлікамі нашых назіральнікаў, прагаласавала 34% выбаршчыкаў, у той час як камісія аб'явіла аб яўцы больш чым 60%. Суддзя Буянкова ў адмове разгледзець скаргу адзначыла, што грамадзянскае працэсуальнае заканадаўства прадугледжвае, што скаргу можна падаць за сем дзён да выбараў. Атрымліваецца, я павінен быў прадугледзець фальсіфікацыю выбараў і загадзя звярнуцца наконт гэтага ў суд". Паводле слоў экс-кандыдата, ён збіраецца абскардзіць рашэнне абласнога суда ў Вярхоўным судзе. |
|
|
|