|
Вынiкi
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Леанід Судаленка аспрэчвае вынікі выбараў у судзе
Як паведаміў Л.Судаленка БелаПАН, падставай для звароту ў суд былі вынікі назірання ў гэтай акрузе за датэрміновым і асноўным галасаваннем. Паводле падлікаў, зробленых даверанымі асобамі Судаленкі і дэмакратычнымі назіральнікамі, на пяці ўчастках - №№ 32, 37, 38, 39 і 41 - колькасць тых, хто ўзяў удзел у галасаванні, завышана афіцыйнымі ўчастковымі камісіямі на 2,5 тысячы чалавек. Папярэдні зварот у абласную выбарчую камісію вынікаў не меў. Па сутнасці прэтэнзій камісія не дала адказу Л.Cудаленку ў прадугледжаны законам 10-дзённы тэрмін. Да таго ж камісія апублікавала афіцыйныя вынікі выбараў у Валгаградскай акрузе № 14 - дэпутатам абвешчаны галоўны ўрач абласной бальніцы Анатоль Касім. Заявы пяці дэмакратычных назіральнікаў аб паўторным падліку галасоў акруговая камісія Валгаградскай выбарчай акругі № 14 фактычна праігнаравала, лічыць Судаленка. Старшыня камісіі Тамара Грышчанка аднаму з назіральнікаў, у прыватнасці, напісала, што няма падстаў для паўторнага падліку галасоў выбаршчыкаў. Пры гэтым старшыня камісіі зазначыла, што, "згодна з заключэннем назіральнікаў ад Савета ветэранаў і грамадскага аб'яднання "БРСМ", неадпаведнасцей, парушэнняў пры падліку галасоў участковымі камісіямі не дапушчана і выбары дэпутатаў у Гомельскі абласны савет праведзены ў адпаведнасці з заканадаўствам". |
|
|
|