|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ЦЭНТРВЫБАРКАМ ПАДВЁЎ КАНЧАТКОВЫЯ ВЫНIКI ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎАўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН. Мiнск, 23 красавiка. 23 красавiка Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў падвяла вынiкi выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Нагадаем, што першы тур выбараў адбыўся 4, а другi - 16 красавiка.Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у вынiку прайшоўшых выбараў з 1694 мясцовых Саветаў у правамоцным складзе былi сфармiраваны 1692. Несфармiраванымi засталiся Наваполацкi гарадскi (Вiцебская вобласць) i Фанiпальскi (Дзяржынскi раён Мiнскай вобласцi) пасялковы Саветы дэпутатаў. З 24.566 дэпутацкiх вакансiй занятымi аказалiся 24.058, цi 98 працэнтаў ад агульнай колькасцi дэпутацкiх месцаў. 8.827 (37,6 працэнта) дэпутатаў новага склiкання належаць да "слабай" паловы чалавецтва; 1.246 - моладзь да 30 гадоў; 12.618 народных абраннiкаў (52,4 працэнта) не з'яўлялiся дэпутатамi мiнулых склiканняў. Трэба адзначыць, што 97,2 працэнта новага складу Саветаў увогуле не належаць да палiтычных партый. З астатнiх партый 2,7 працэнта найбольшую колькасць дэпутацкiх месцаў, паводле слоў старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай, атрымала Партыя камунiстаў Беларуская (каля 250 дэпутатаў), Камунiстычная партыя Беларусi (130 дэпутатаў) i Аграрная партыя (30 чалавек). Найбольш за ўсё ў наваабраных Саветаў прадстаўлены работнiкi сельскай гаспадаркi - 10.131 дэпутат (42,1). За iмi iдуць работнiкi дзяржаўных органаў кiравання - 4.080 чалавек (16,9 працэнтаў) адукацыi, навукi i культуры - 3.868 (16 працэнтаў); 468 дэпутатаў лiчацца беспрацоўнымi. Л.Ярмошына паведамiла таксама, што за два туры выбараў у Цэнтральную камiсiю паступiла ўсяго чатыры акты, складзеныя па фактах парушэння выбарчага заканадаўства. Усе яны вывучаюцца камiсiяй i па адным з iх, складзеным па фактах парушэнняў у Давiд-Гарадку (Брэсцкая вобласць) магчыма будзе прынята рашэнне аб непрызнаннi выбараў адбыўшымiся па адной цi дзвюх выбарчых акругах. Усяго ж паўторныя выбары дэпутатаў, на думку Л.Ярмошынай, пройдуць у 507 выбарчых акругах. Паводле iнфармацыi кiраўнiка Цэнтрвыбаркама, агульная сума выдаткаў на правядзенне выбараў склала 847 мiльярдаў 544 мiльёна 320 тысяч рублёў з запланаваных 1 трыльёна 180 мiльярдаў рублёў. Такую значную эканомiю грашовых сродкаў старшыня камiсii растлумачыла высокай арганiзацыяй прайшоўшай выбарчай кампанii, якая дазволiла абраць большасць дэпутатаў мясцовых Саветаў яшчэ пасля першага туру галасавання. |
|
|
|