|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ПАВОДЛЕ ДАДЗЕНЫX ЦЭНТРВЫБАРКАМА, У ДРУГIМ ТУРЫ ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎ УЗЯЛI ЎДЗЕЛ 45,6 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎ АКРУГОЎ, У ЯКIX ПРАXОДЗIЛА ГАЛАСАВАННЕАўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН. Мiнск, 17 красавiка. Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў падвяла папярэднiя вынiкi другога тура выбараў дэпутатаў мясцовых Саветау. Нагадаем, што выбары праходзiлi ў 313 акругах.Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, у галасаваннi ўзялi ўдзел 45,6 працэнта выбаршчыкаў акругаў, у якiх праходзiў другi тур выбараў. Пры даабраннi дэпутатаў абласных Саветаў найбольшую актыўнасць праявiлi жыхары Гродзенскай вобласцi - 49,5 працэнта прагаласаваўшых. За ёй iдзе Брэсцкая - 47,4 i Вiцебская вобласцi - 46,9 працэнта прагаласаваўшых. Яшчэ большую актыўнасць праявiлi выбаршчыкi пры даабраннi раённых Саветаў дэпутатаў. Тут таксама лiдзiруе Гродзенская вобласць, дзе ў галасаваннi ўзялi ўдзел 67,3 працэнта выбаршчыкау. Роўная колькасць грамадзян прыйшлi на выбарчыя ўчасткi ў Вiцебскай i Гомельскай абласцях - па 54,6 працэнта. У даабраннi гарадскiх Саветаў найбольш актыўныя былi выбаршчыкi Брэсцкай вобласцi - 46,9 працэнта прагаласаваўшых, а таксама Вiцебскай i Гомельскай, дзе на ўчасткi для галасавання прыйшлi, адпаведна, 43 i 42,9 працэнта выбаршчыкаў. Нагадаем, што для таго, каб другi тур быў абвешчаны прайшоўшым, неабходна было, каб у iх узялi ўдзел 25 працэнтаў выбаршчыкаў. Такiм чынам, пасля другога тура выбараў у правамоцным складзе сфармiраваныя ўсе абласныя i сельскiя, а таксама практычна ўсе гарадскiя i пасялковыя Саветы. Неабранымi засталiся толькi Наваполацкi гарадскi i Фанiпальскi (Дзяржынскi раён Мiнскай вобласцi) пасялковы Саветы дэпутатаў, дзе зараз павiнны прайсцi паўторныя выбары. У правамоцным складзе абраны Гродзенскi гарадскi Савет, дэпутаты якога ажыццяўлялi свае паўнамоцтвы яшчэ з 1989 года. Акрамя таго, незвычайную актыўнасць праявiлi жыхары сталiцы. Як вядома, пасля першага тура выбараў у Мiнгарсавет было абрана ўсяго 12 дэпутатаў. На сёння да iх дадалiся яшчэ 22 чалавекi, даабраныя 16 красавiка. Як паведамiлi БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме, 16 красавiка ў камiсiю паступiла толькi адна пiсьмовая скарга /з Вiцебска/ адносна няправiльнага дзялення выбарчых акругаў. Скаргаў адносна парушэнняў, выяўленых у працэсе галасавання, у Цэнтральную камiсiю не паступала. Канчатковыя вынiкi прайшоўшай выбарчай кампанii будуць падведзены ЦВК 23 красавiка на пашыраным пасяджэннi камiсii. |
|
|
|