Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

ПА СТАНУ НА 12.00, УДЗЕЛ У ДРУГIМ ТУРЫ ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎ ПРЫНЯЛI КАЛЯ 16 ПРАЦЭНТАЎ ВЫБАРШЧЫКАЎ АКРУГ, У ЯКIX ПРАXОДЗЯЦЬ ГАЛАСАВАННЕ


1999-04-16 12:15

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН.

Мiнск, 16 красавiка. Паводле звестак Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў 16 красавiка да 12.00 у другiм туры выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў у тых акругах, дзе праходзiць галасаванне, узялi ўдзел каля 16 працэнтаў выбаршчыкаў. Нагадаем, што ўчасткi для галасавання былi адкрыты ў 7.00.
Найбольшую актыўнасць праявiлi пры давыбраннi абласных Саветаў на 12.00 жыхары Брэсцкай вобласцi - 19,1 працэнта, Гродненскай - 16, Мiнскай вобласцi -15,7 працэнта. У выбарах дэпутатаў гарадскiх Саветаў лiдзiруе Мiнск /18,5 працэнта/, Брэсцкая /18,4/ i Вiцебская /15,2 працэнта/ вобласцi. У выбарах дэпутатаў раённых Саветаў найбольш актыўныя выбаршчыкi Гродзенскай вобласцi /39 працэнтаў/, Вiцебскай /31/ i Брэсцкай вобласцi /22,6 працэнта/. Усяго ж, паводле звестак ЦВК, другi тур галасавання праходзiць па 313 выбарчых акругах.