|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
СЁННЯ Ў БЕЛАРУСI ПРАXОДЗIЦЬ ДРУГI ТУР ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎАўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН. Мiнск, 16 красавiка. 16 красавiка ў 313-цi выбарчых акругах Беларусi праходзiць другi тур выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Як паведамiлi БелаПАН у Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў, участкi для галасавання адкрылiся ў 7 гадзiн ранiцы i працягнуць працу да 22.00.На думку старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай, нягледзячы на тое, што выбары праходзяць у працоўны дзень, усе, хто жадае скарыстаць сваё выбарчае права, змогуць зрабiць гэта да працы, падчас перапынку на абед, або пасля заканчэння працоўнага дня. Нагадаем, што пасля першага туру галасавання, якi прайшоў 4 красавiка, выбары былi аб'яўлены адбыўшымiся ў 24.386 выбарчых акругах з 24.557 (99,3 працэнта ад агульнай колькасцi); абраныя 23.750 дэпутатаў. Неабранымi пасля першага туру галасавання засталася большасць Саветаў буйных гарадоў - з шасцi абласных цэнтраў гарадскi Савета абраны толькi ў Магiлёве. Нягледзячы на заявы Цэнтрвыбаркама аб тым, што сур'ёзных парушэнняў падчас галасавання не было, шэраг неўрадавых арганiзацый, якiя праводзiлi назiранне за працэсам галасавання, падобныя факты зафiксавалi. Беларускi Xельсiнкскi камiтэт, напрыклад, нават зрабiў заяву аб тым, што выбары ўпершыню з часоў былога СССР набылi фiктыўны характар. А старшыня Усебеларускага клуба выбаршчыкаў Уладзiмiр Гудзееў заявiў, што праходзячыя на Беларусi выбары ў мясцовыя прадстаўнiчыя органы заклiканы поўнасцю падпарадкаваць Саветы дэпутатаў выканаўчай вертыкалi. |
|
|
|