Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

СЛУЖБА МАНIТОРЫНГУ БЕЛАРУСКАГА XЕЛЬСIНКСКАГА КАМIТЭТА КАНСТАТУЕ, ШТО ЎПЕРШЫНЮ З ЧАСОЎ БЫЛОГА СССР ВЫБАРЫ Ў БЕЛАРУСI НАБЫЛI ФIКТЫЎНЫ XАРАКТАР


1999-04-15 17:45

Аўтар: Генадзь БАРБАРЫЧ, БелаПАН.

Мiнск, 15 красавiка. Служба манiторынгу Беларускага Xельсiнкскага камiтэта распаўсюдзiла паведамленне, у якiм сцвярджае: упершыню з часоў былога СССР выбары ў Беларусi набылi фiктыўны характар. "Для ўтрымання ўлады ў руках правячага рэжыму прымяняюцца такiя дзеяннi, як арганiзацыя квазi-выбараў з аднаго боку i робяцца перашкоды свабодным i законным выбарам - з другога", - гаворыцца ў паведамленнi.
Падчас падрыхтоўкi i правядзення першага тура выбараў у мясцовыя Саветы, якi прайшоў 4 красавiка, назiральнiкi БXК зафiксавалi мноства парушэнняў, дапушчаных ва ўсiх абласцях краiны. У паведамленнi, у прыватнасцi, указваецца на безальтэрнатыўнасць выбараў, калi на акругу прыпадаў адзiн кандыдат; мэтанакiраванае адсейванне "непадыходзячых" кандыдатаў; цiск адмiнiстрацыi прадпрыемстваў i ВНУ на выбаршчыкаў з мэтай забяспечыць яўку на ўчасткi.
Большасць кандыдатаў у дэпутаты па ўсёй краiне, канстатуе БXК, маюць дачыненне да структур выканаўчай улады, а выбарчыя камiсii на месцах складаюцца з прадстаўнiкоў аднаго працоўнага калектыву. Няўгодных для ўлады кандыдатаў пазбаўлялi магчымасцi выступiць у электронных сродках масавай iнфармацыi. Назiральнiкi БXК зафiксавалi нават факты п'янства членаў камiсiй падчас правядзення галасавання.