|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
НА ДУМКУ СТАРШЫНI ЎСЕБЕЛАРУСКАГА КЛУБА ВЫБАРШЧЫКАЎ, ВЫБАРЫ Ў МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ ЗАКЛIКАНЫ ПОЎНАСЦЮ ПАДПАРАДКАВАЦЬ ПРАДСТАЎНIЧУЮ ЎЛАДУ ВЫКАНАЎЧАЙ ВЕРТЫКАЛI
Паводле ягоных слоў, уладам неабходна было "выцiснуць" з Саветаў апазiцыйных iм дэпутатаў, нават нягледзячы на нязначную ролю, якую сёння адыграюць мясцовыя органы заканадаўчай улады. "Гэтую задачу ўлады выконваюць, iдучы на прамое парушэнне правоў выбаршчыкаў", - заявiў У.Гудзееў. Ён паведамiў, што за першым турам выбараў у мясцовыя Саветы сачылi звыш за 400 назiральнiкаў УКВ, якiя ахапiлi 414 выбарчых участкаў у чатырох абласных (Мiнску, Вiцебску, Магiлёве i Брэсце) i 21 раённым цэнтры краiны. Паводле звестак на 13 красавiка, складзены акты аб 228 парушэннях на 115 участках; iнфармацыя пра парушэннi працягвае паступаць у мiнскi офiс УКВ. Самымi распаўсюджанымi парушэннямi былi галасаванне за iншых асоб (у Вiцебску - на 10 участках, Магiлёве - на 7, Брэсце - на 3), галасаванне без пасведчання асобы (у Вiцебску - на 11 участках, Мiнску - на 7, Брэсце - на 5), адсутнасць бiяграфiй кандыдатаў (у Магiлёве - на 12 участках, Вiцебску - на 3, Брэсце - на 2). Адзначалiся таксама выпадкi галасавання за межамi выбарчых кабiн, цiску на назiральнiкаў, дапамогi, якая аказвалася пры галасаваннi членамi камiсiй, а таксама парушэннi пры апячатваннi i раскрыццi выбарчых ўрнаў. Зафiксаваны факты ўмяшальнiцтва ў працу камiсiй прадстаўнiкоў мясцовай выканаўчай улады. Так, напрыклад, старшыня наваполацкай гарадской выбрачай камiсii Уладзiмiр Гуляеў быў фактычна адхiлены ад выканання сваiх абавязкаў работнiкам гарвыканкама. Акрамя таго, па сцвярджэнню У.Гудзеева, "у сярэдзiне дня галасавання многiмi выканкамамi было дадзена ўказанне выбарчым камiсiям хадзiць з урнамi па тых участках, дзе выбары маглi не адбыцца" (у прыватнасцi, у Мендзялееўскай выбарчай акруге N 28 г.Мiнска, дзе ў вынiку прагаласавалi 51,1 працэнта выбаршчыкаў). Абагульненую iнфармацыю пра парушэннi УКВ мае намер перадаць у Пракуратуру Беларусi, Цэнтральную камiсiю па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў, а таксама ў варшаўскую мiсiю АБСЕ. Акрамя таго, паведамiў У.Гудзееў, Мiнiстэрства юстыцыi краiны вынесла папярэджанне Усебеларускаму клубу выбаршчыкаў у сувязi з вылучэннем назiральнiкаў УКВ ў склад выбарчых камiсiй па выбарах прэзiдэнта Беларусi, якiя прызначыў Вярхоўны Савета 13-га склiкання. |
|
|
|