Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

16 КРАСАВIКА НА БЕЛАРУСI ПРОЙДЗЕ ДРУГI ТУР ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎ


1999-04-12 17:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН.

Мiнск, 12 красавiка. 16 красавiка на Беларусi пройдзе другi тур выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Пра гэта 12 красавiка падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiла старшыня Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына. Нагадаем, што раней планавалася правесцi другi тур галасавання ў нядзелю 18 красавiка.
Перанос даты галасавання з выхаднога на працоўны дзень старшыня камiсii патлумачыла просьбамi, што паступiлi ў Цэнтрвыбаркам ад кiраўнiкоў абласных адмiнiстрацый i мэраў буйных гарадоў, дзе ў асноўным i пройдуць выбары дэпутацкага корпуса. Паводле яе сцвярджэння, гэта звязана з тым, што 18-20 красавiка ў рэспублiцы выхадныя днi, а 20 красавiка - дзень памiнання памёршых (Радунiца). Па гэтай прычыне чакаецца, што ўжо з 18 красавiка ў гарадах, асаблiва буйных, будзе назiрацца адток выбаршчыкаў у сельскiя раёны. У сувязi з гэтым, на думку Л.Ярмошынай, Цэнтрвыбаркам вырашыў пайсцi на эксперымент i правесцi другi тур галасавання ў працоўны дзень. Пры гэтым, як лiчыць старшыня ЦВК, узяць удзел у выбарах змогуць усе працуючыя, паколькi выбарчыя ўчасткi 16 красавiка будуць працаваць з 7.00 ранiцы да 22.00 вечара. Такiм чынам, паводле меркавання Л.Ярмошынай, людзi змогуць прагаласаваць напярэдаднi i пасля працы альбо ў абедзены перапынак. "Для нас вельмi важна, каб другi тур усё ж адбыўся", - сказала старшыня ЦВК. У адваротным выпадку, лiчыць яна, "тая гiганцкая праца, якая была зроблена для таго, каб адбылiся выбары ў першым туры... акажацца цалкам бясплоднай". Варта адзначыць, што, згодна з заканадаўствам, у другiм туры выбараў заканадаўствам устаноўлены больш нiзкi працэнт яўкi выбаршчыкаў - 25 працэнтаў, што, безумоўна, павышае шанцы на iхняе правядзенне.
Нагадаем, што другi тур галасавання пройдзе на Беларусi ў 313 выбарчых акругах. Пакуль, паводле iнфармацыi ЦВК, у лiку неабраных застаюцца ўсе гарадскiя Саветы абласных цэнтраў, за выключэннем Магiлёва i шэрагу больш дробных гарадоў.