|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ЦЭНТРВЫБАРКАМ ПАДВЁЎ КАНЧАТКОВЫЯ ВЫНIКI ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎ, ЯКIЯ ПРАЙШЛI 4 КРАСАВIКА
Выбары аб'яўлены адбыўшымiся ў 24.386 выбарчых акругах з 24.557, цi ў 99,3 працэнта ад iх агульнай колькасцi. У 9 акругах выбары не праводзiлiся ў сувязi з выбыццём напярэдаднi галасавання па розных прычынах усiх кандыдатаў. У першым туры абраныя 23.750 дэпутатаў. 52,1 працэнта з iх з'яўлялiся дэпутатамi мясцовых Саветаў мiнулага склiкання; 96,9 працэнта - беспартыйныя; 37 працэнтаў складаюць жанчыны; 5,2 працэнта - моладзь да 30 гадоў. У правамоцным складзе абраны 1.683 мясцовых Саветы з 1.694. Акрамя таго, больш за палову дэпутацкiх вакансiй занята ў шасцi абласных Саветах, а таксама ва ўсiх раённых i сельскiх Саветах. Менш за палову дэпутатаў абрана ў Мiнскi гарадскi Савет, а таксама ў 8 гарадскiх Саветаў i адзiн пасялковы. Як указваецца ў паведамленнi Цэнтрвыбаркама, другi тур галасавання адбудзецца 16 красавiка. У гэты дзень выбары пройдуць па 313 выбарчых акругах. |
|
|
|