Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

БАРАНАВIЦКАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ ЛДП ПАТРАБУЕ АДМЕНЫ ВЫНIКАЎ ВЫБАРАЎ У ГАРАДСКI САВЕТ


1999-04-09 16:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН.

Мiнск, 9 красавiка. Баранавiцкая арганiзацыя беларускай Лiберальна-дэмакратычнай партыi (ЛДП) падала ў гарадскi суд iск на выбарчую тэрытарыяльную камiсiю па факце фальсiфiкацыi ёю вынiкаў прайшоўшых 4 красавiка выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.
У iскавой заяве лiберал-дэмакратаў, у прыватнасцi, адзначаецца, што назiральнiкамi ад партыi, а таксама выбаршчыкамi Баранавiчаў былi зафiксаваны шматлiкiя парушэннi выбарчага заканадаўства. Найбольш распаўсюджанае з iх - галасаванне аднаго члена сям'i за iншых. Зафiксаваны выпадкi, калi выбарчыя бюлетэнi перадалiвалi непаўналетнiм. Акрамя таго, як указваецца ў iску, гарадскi Савет ЛДП мае факты аб тым, што да 16.00 па ўсiх выбарчых акругах была дадзена вусная каманда аб "павышэннi" працэнту прагаласаваўшых, пасля чаго ў урны для галасавання былi падкладзены сфальсiфiкаваныя бюлетэнi. У вынiку гэтага ўжо каля 17.30-18.00 працэнт яўкi выбаршчыкаў быў павялiчаны з 22 да 48-51 працэнта.
Факты парушэнняў, адзначаецца ў заяве ЛДП, дапускалiся гарадской выбарчай камiсiяй з моманту пачатку яе дзейнасцi. Так, яшчэ пры вылучэннi кандыдатаў камiсiя, нягледзячы на iснаванне ў Беларусi дзвюх дзяржаўных моў - рускай i беларускай - патрабавала запаўняць анкеты толькi на беларускай мове, што, на думку кiраўнiцтва Баранавiцкай арганiзацыi ЛДП, "яўна сведчыць аб распальваннi нацыянальнай варожасцi". Акрамя таго, выступаючы напярэдаднi выбараў па мясцовым тэлебачаннi, старшыня Баранавiцкага гарвыканкама "недвухсэнсоўна" растлумачыў гараджанам, за каго iм трэба галасаваць. У заяве паведамляецца таксама, што адзiн з членаў партыi - служачы гарвыканкама, якi балатаваўся ў дэпутаты гарсавета ад ЛДП - быў звольнены з працы па палiтычных матывах.
Гарадскi камiтэт ЛДП просiць судовыя органы праверыць вышэйвыкладзеныя факты i адмянiць вынiкi выбараў у Баранавiцкi гарадскi Савет.