Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

ПАСЛЯ ПЕРШАГА ТУРА ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ МЯСЦОВЫX САВЕТАЎ ПАРТЫЯ КАМУНIСТАЎ БЕЛАРУСКАЯ ЗАXАВАЛА КАЛЯ 30 ПРАЦЭНТАЎ СВАIX КАНДЫДАТАЎ


1999-04-09 18:40

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКIН, БелаПАН.

Мiнск, 9 красавiка. Паводле папярэдняй ацэнкi, пасля першага тура выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў, якi прайшоў у Беларусi 4 красавiка, Партыя камунiстаў Беларуская (ПКБ) захавала каля 30 працэнтаў сваiх кандыдатаў, частка з якiх стала дэпутатамi, а астатнiя працягнуць барацьбу за дэпутацкiя мандаты. Пра гэта БелаПАН паведамiў сакратар ЦК ПКБ Аляксандр Пахлопка.
Нагадаем, што ўсяго ПКБ выставiла ў Саветы ўсiх узроўняў больш за 750 кандыдатаў. Большасць кандыдатаў, якiя паспяхова прайшлi першы этап выбараў, былi вылучаны пярвiчнымi арганiзацыямi партыi, што дзейнiчаюць у сельскай мясцовасцi i невялiкiх гарадах. Па словах сакратара, у цэлым ПКБ задаволена вынiкамi першага тура галасавання, паколькi, як адзначыў А.Пахлопка, 30 працэнтаў - "нядрэнны паказчык для партыi, якая знаходзiцца ў апазiцыi да афiцыйнай улады".
Адначасова камунiсты не задаволены арганiзацыяй працэдуры галасавання. Як вядома, ПКБ узяла актыўны ўдзел у кантролi за прайшоўшымi выбарамi, выставiўшы на iх больш за 1 200 сваiх назiральнiкаў. Па меркаванню А.Пахлопкi, iмi было выяўлена мноства парушэнняў заканадаўства - як пры працэсе галасавання, гэтаксама i пры падлiку галасоў. У лiку найбольш неспрыяльных у гэтым сэнсе гарадоў сакратар партыi назваў Мiнск, Брэст, Пiнск, Гомель, Наваполацк i Бабруйск.
Усе факты парушэнняў, зафiксаваныя назiральнiкамi ад ПКБ, будуць абнародаваны ў блiжэйшым нумары газеты "Товарищ" - друкаваным органе партыi. Як лiчыць А.Пахлопка, мясцовыя выбары былi нечым накшталт "генеральнай рэпетыцыi" перад маючай адбыцца кампанiяй па абраннi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi, якая павiнна прайсцi ў 2000 годзе. I з гэтага пункту погляду, лiчыць А.Пахлопка, партыi вельмi карысна мець вопыт палiтычнай барацьбы ва ўмовах, якiя цяпер склалiся.