Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

ЯК ПАКАЗАЛА САЦАПЫТАННЕ, БОЛЬШАСЦЬ ЖЫXАРОЎ БЕЛАРУСI НIЧОГА НЕ ВЕДАЛI АБ КАНДЫДАТАX, ЯКIЯ БАЛАЦIРАВАЛIСЯ ПА IXНIX ВЫБАРЧЫX АКРУГАX


1999-04-09 21:00

Аўтар: Леанiд IГНАЦЬЕЎ, БелаПАН.

Мiнск, 9 красавiка. У сакавiку 1999 года, незадоўга да правядзення выбараў у мясцовыя Саветы, вучоныя Незалежнага iнстытута сацыяльна-эканамiчных i палiтычных даследаванняў (НIСЭПД) правялi агульнанацыянальнае сацыялагiчнае апытанне, падчас якога паспрабавалi высветлiць, у тым лiку, i стаўленне жыхароў Беларусi да маючай адбыцца выбарчай кампанii.
На пытанне "ЦI ЗБIРАЕЦЕСЯ ВЫ ЎЗЯЦЬ УДЗЕЛ У ВЫБАРАX У МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ?" адказала 1.666 чалавек. 45 працэнтаў з iх заявiлi, што ў выбарах 4 красавiка браць удзел будуць. Кожны пяты (20 працэнтаў) не планаваў прыходзiць на выбарчы ўчастак. Больш за трэць (35 працэнтаў) яшчэ не ведалi як паступяць альбо iм было цяжка адказаць.
Пераважная большасць (80 працэнтаў) з адказаўшых на пытанне "ЦI ВЕДАЕЦЕ ВЫ ШТО-НЕБУДЗЬ АБ КАНДЫДАТАX, ЯКIЯ БАЛАЦIРУЮЦЦА ПА ВАШАЙ АКРУЗЕ?" адказалi адмоўна. 8 працэнтаў рэспандэнтаў указалi, што чулi выступленнi кандыдатаў па радыё, тэлебачаннi i чыталi ў газетах. Па 5 працэнтаў апытаных атрымалi ўлёткi кандыдатаў альбо сустракалiся з iмi на перадвыбарчых сходах, мiтынгах. Да 2 працэнтаў рэспандэнтаў кандыдаты прыходзiлi дадому.