Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 1999 года
 
Хронiка

БАРЫСАЎСКАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ БСДП (НГ) ВЫСТУПIЛА З ЗАЯВАЙ АБ ПАРУШЭННЯX, МЕЎШЫX МЕСЦА ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ВЫБАРАЎ 4 КРАСАВIКА


1999-04-06 18:00

Аўтар: Наталля КУЛАГIНА, БелаПАН.

Мiнск, 6 красавiка. Барысаўская гарадская арганiзацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада) выступiла з палiтычнай заявай наконт правядзення выбараў у мясцовыя Саветы 4 красавiка.
"Барысаўскiя сацыял-дэмакраты, - гаворыцца ў заяве, - лiчаць неабходным прыцягнуць увагу грамадскасцi горада i рэспублiкi да парадку правядзення выбараў у так званыя мясцовыя Саветы ў Барысаве. Выбары праводзiлiся з грубейшымi парушэннямi нават таго заканадаўства, якое было прынята пасля сумнавядомага рэферэндуму ў лiстападзе 1996 года. Адзначана наведванне кватэр выбаршчыкаў з пераноснай урнай для галасавання без папярэдняй пiсьмовай просьбы грамадзян аб гэтым. Да таго ж ёсць факты, калi прадстаўнiк акруговай выбарчай камiсii абыходзiў кватэры грамадзян не ў суправаджэннi другога прадстаўнiка выбарчай камiсii, а мiлiцыянера". Такiя дзеяннi ўладаў аўтары заявы разглядаюць як "спробу запужаць тых грамадзян горада, якiя не мелi нiякага жадання ўдзельнiчаць у гэтым фарсе".
Акрамя таго, як паведамляецца ў заяве, "на наступны дзень пасля выбараў старшыня выбарчай камiсii Сяргей Трусаў адмовiўся даць папярэднiя звесткi аб вынiках выбараў, што наводзiць на думку аб магчымай фальсiфiкацыi". Усё гэта, адзначаюць прадстаўнiкi барысаўскай арганiзацыi БСДП (НГ), "ярка сведчыць аб недэмакратычнасцi выбараў 4 красавiка ў Барысаве i ў цэлым па рэспублiцы".