Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Хронiка
 
Сацыялогія

ІНШЫ АЛЯКСАНДР - ІНШАЯ БЕЛАРУСЬ


2006-01-05

Аўтар: Алег МАНАЕЎ, доктар сацыялагічных навук,

У сярэдзіне снежня 2005 года ўлады аб'явілі, што наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца не ў ліпені, як чакалася, а 19 сакавіка 2006 года, на чатыры месяцы раней. Відаць, што ўлады спяшаюцца. Чаму?

На працягу паўгода, з красавіка да кастрычніка, амаль ва ўсіх раёнах Беларусі праходзілі адкрытыя сходы грамадзян, на якіх былі абраныя амаль тысяча дэлегатаў на нацыянальны Кангрэс дэмакратычпых сіл. Большасць з іх прадстаўлялі не палітычныя партыі, а самыя розныя слаі грамадства і грамадскія аб'яднанні, карысталіся заслужаным даверам і павагай суграмадзян. На кангрэсе, які прайшоў у Мінску ў пачатку кастрычніка 2005-га, быў выбраны адзіны кандыдат на прэзідэнцкія выбары, які прадстаўляе інтарэсы і спадзяванні беларусаў, што чакаюць перамен у сваім жыцці і жыцці краіны да лепшага. Гэтым адзіным кандыдатам стаў 58-гадовы Аляксандр Мілінкевіч, фізік па адукацыі, былы віцэ-мэр Гродна і актывіст грамадзянскага руху.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў жніўні публічна прызнаўся, што фактычна пачаў новую выбарчую кампанію адразу пасля таго, як быў пераабраны на пасаду прэзідэнта ў верасні 2001 года. Нядзіўна, што яго рэйтынг, гэта значыць, гатоўнасць грамадзян галасаваць за яго зноў, складае сёння вышэй за 50%. Бо ў яго руках уся ўлада і ўсе рэсурсы дзяржавы - сродкі масавай інфармацыі і навучальныя ўстановы, суды і банкі, пракуратура і армія, парламент і мясцовыя органы кіравання.

А што ведаюць пра Аляксандра Мілінкевіча беларусы? Большасць - нічога, бо яго імя, каманда аднадумцаў і праграма абнаўлення Беларусі практычна не ўзгадваюцца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Улады старанна робяць выгляд, што ні гэтага чалавека, ні мільёнаў людзей, інтарэсы і спадзяванні якіх ён выказвае, няма. Аднак вынікі апытанняў грамадскай думкі грамадзян Беларусі гавораць аб іншым. Хаця большасць беларусаў не падтрымліваюць ідэі "каляровых рэвалюцый" і радыкальных змяненняў, перамен да лепшага чакаюць многія. 43% апытаных сёння лічаць, што "больш важнае змяненне цяперашняга становішча ў краіне, чым яго захаванне". 38% думаюць, што "надышоў час даць шанц каму-небудзь іншаму выконваць абавязкі прэзідэнта". Амаль 55% гатовы галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах "за прыхільніка дэмакратыі", а не "цвёрдай рукі". Гэты велізарны патэнцыял перамен, што назапасіўся ў грамадстве за апошнія гады, пачынае шукаць выйсце.

Апрача А. Мілінкевіча, у краіне ёсць цэлы шэраг палітыкаў, якія заяўлялі аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. Вось як выглядае іх рэйтынг па звестках снежаньскага (2005 года) апытання грамадскай думкі (табліцы 1-2).

Табліца 1. Рэйтынгі патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты (у працэнтах ад агульнай колькасці апытаных)*

Палітыкі

Рэйтынгі:

Адкрыты

Закрыты (у пары з А. Лукашэнкам)

А. Лукашэнка

52,6

55,9**

А. Вайтовіч

0,2

7,3

С. Гайдукевіч

1,2

9,2

З. Пазняк

1,1

10,1

А. Казулін

0,8

9,7

П. Краўчанка

0

7,0

В.Лявонаў

0,4

7,5

А.Мілінкевіч

6,6

18,1

В. Фралоў

1,0

8,6

А. Ярашук

0,3

7,4

* Чытаецца па гарызанталі

** Сярэдні працэнт па ўсіх парах кандыдатаў


Табліца 2. Размеркаванне адказаў на пытанне: "Уявіце, што на выбарах прэзідэнта Беларусі прапаноўваюцца кандыдатуры А. Лукашэнкі і ...* За каго з іх Вы б прагаласавалі?" (у працэнтах ад агульнай колькасці апытаных)*

Варыянты а дказу*

А. Лукашэнка

...**

Ні за аднаго з іх

Мелі цяжкасці з адказам/ Не далі адказу

А. Вайтовіч

56,0

7,3

25,2

11,4

С. Гайдукевіч

55,0

9,2

25,1

10,7

З. Пазняк

56,4

10,1

23,9

9,7

А. Казулін

56,0

9,7

23,2

11,1

П. Краўчанка

56,4

7,0

24,3

12,3

В. Лявонаў

55,6

7,5

25,3

11,5

А. Мілінкевіч

54,8

18,1

14,4

12,6

В. Фралоў

56,3

8,6

23,5

11,6

А. Ярашук

56,6

7,4

23,9

12,1

* Табліца чытаецца па гарызанталі

** Адпаведны палітык


З аналізу гэтых табліц вынікае шэраг важных высноў. Па-першае, відавочна, што дзеючы прэзідэнт застаецца галоўным гульцом на электаральным полі, прычым яго рэйтынг практычна не мяняецца пры любых камбінацыях. Па-другое, ён яшчэ галоўны, але ўжо не адзіны гулец на гэтым полі. Зрэшты, прыхільнікам перамен не варта цешыць сябе марамі. Многія з іх (далёкія не толькі ад сацыялогіі, але і ад рэальнай рэчаіснасці) "складваюць" колькасць патэнцыяльных выбаршчыкаў і аперыруюць зусім нерэальнымі лічбамі. Насамрэч, лічбы 84,9% (простае складанне рэйтынгаў васьмі альтэрнатыўных кандыдатаў) не існуе ў прыродзе. Колькасць выбаршчыкаў, гатовых галасаваць за любую з гэтых кандыдатур, складае толькі 1,6%. Аднак, калі скласці ўсіх выбаршчыкаў, гатовых галасаваць або за адну, або за іншую кандыдатуру (калі, напрыклад, іх кандыдат не даходзіць да рэгістрацыі), іх колькасць узрастае да 28,0%! Адсюль вынікае трэцяя выснова: для рэальнай канкурэнцыі з дзейным прэзідэнтам неабходная максімальная кансалідацыя альтэрнатыўных кандыдатаў і іх электаратаў. Ці дасягальная гэтая мэта ў прынцыпе? Пра гэта можна меркаваць па звестках табліцы 3.

Табліца 3. Агульнасць электаратаў альтэрнатыўных кандыдатаў (у працэнтах ад агульнай колькасці апытаных)*

Патэнцыяльныя кандыдаты

А. Вайтовіч

С. Гайдукевіч

З. Пазняк

А. Казулін

П. Краўчанка

В. Лявонаў

А. Мілінкевіч

В. Фралоў

А. Ярашук

X

А. Вайтовіч

X

49,1

49,6

60,1

56,6

52,5

76,3

44,4

50,0

54,8

С. Гайдукевіч

39,2

X

46,7

39,6

43,0

35,7

63,7

34,6

36,0

42,3

З. Пазняк

36,2

42,5

X

39,7

37,6

37,3

73,4

35,4

35,9

42,3

А. Казулін

45,8

37,7

41,5

X

42,4

42,3

78,4

51,1

42,3

47,7

П. Краўчанка

59,8

56,8

54,5

58,8

X

55,2

91,4

49,4

61,1

60,9

В. Лявонаў

51,4

43,8

50,1

54,5

51,2

X

78,8

54,1

42,7

53,3

А. Мілінкевіч

31,0

32,4

40,9

41,8

35,1

32,6

X

36,0

33,6

35,4

В. Фралоў

38,0

37,1

41,6

57,4

40,1

47,3

76,0

X

45,9

47,9

А. Ярашук

49,8

44,9

49,0

55,3

57,5

43,4

82,3

53,3

X

54,4

У сярэднім

43,9

43,0

46,4

50,9

45,4

43,3

77,5

44,8

43,4

X

* Табліца чытаецца наступным чынам. Па гарызанталі: сярод прыхільнікаў А. Вайтовіча (тых самых 7,3%, якія ўказаны ў табліцы 1), 49,1% гатовы галасаваць і за С. Гайдукевіча, 49,6% - за З. Пазняка і г.д. У сярэднім 54,8% з іх гатовы падтрымаць іншага альтэрнатыўнага кандыдата. Па вертыкалі: за А. Вайтовіча гатовы галасаваць 39,2% прыхільнікаў С. Гайдукевіча, 36,2% - прыхільнікаў З. Пазняка і г.д. У сярэднім за яго гатовы галасаваць 43,9% прыхільнікаў іншых альтэрнатыўных кандыдатаў.

З гэтай табліцы таксама вынікаюць некалькі важных высноў. Па-першае, відавочна, што ў сярэднім электараты альтэрнатыўных кандыдатаў не "рассыпаны" і не "зліваюцца" поўнасцю, а перасякаюцца прыкладна напалову. Гэта значыць, што існуе рэальная аснова для кансалідацыі выбаршчыкаў, якія жадаюць перамен. Па-другое, самым няўстойлівым, менш за іншых сфакусаваным на свайго кандыдата, з'яўляецца электарат П.Краўчанкі (60,9% гатовы галасаваць і за іншага кандыдата), а самым устойлівым, сфакусаваным на свайго кандыдата, - электарат А.Мілінкевіча (толькі 35,4% гатовы галасаваць і за іншага кандыдата). Па-трэцяе, менш за ўсё электараты іншых кандыдатаў гатовы галасаваць за С.Гайдукевіча (43,0%), а больш за ўсё - за А.Мілінкевіча (77,5%). Гэта значыць, што менавіта А.Мілінкевіч успрымаецца большасцю актыўных прыхільнікаў перамен (гэта значыць гатовых галасаваць за альтэрнатыўнага кандыдата) як найбольш прымальны кандыдат у прэзідэнты. І гэта ў сітуацыі, калі толькі трэць выбаршчыкаў чулі пра Кангрэс дэмакратычных сіл і абранне А.Мілінкевіча адзіным кандыдатам, толькі 13,9% апытаных даводзілася за гэты час атрымліваць аб ім інфармацыйныя матэрыялы або сустракацца і размаўляць з ім самім і яго прадстаўнікамі. Пры ўмове эфектыўнай інфармацыйнай кампаніі (звыш за 30% рэспандэнтаў хацелі б атрымліваць інфармацыю аб ім, сустракацца і размаўляць з ім самім або яго прадстаўнікамі) рэйтынг адзінага кандыдата можа ўзрасці да трэці выбаршчыкаў. Менавіта ён, у выпадку нерэгістрацыі іншых кандыдатаў (або іх адмовы), можа ўжо сёння разлічваць на тры чвэрці галасоў іх прыхільнікаў.

Аднак верагоднасць таго, што альтэрнатыўныя кандыдаты, якія ўступілі ў прэзідэнцкую гонку, - А. Вайтовіч, В. Фралоў, З. Пазняк і А. Казулін, - і кансалідаваны электарат якіх складае 25,1%, у апошні момант заклічуць сваіх прыхільнікаў галасаваць за А.Мілінкевіча, на жаль, не надта высокая. Магчыма, гэта зробяць акадэмік і генерал (ды і то калі не збяруць неабходныя для рэгістрацыі 100 000 подпісаў), але, відаць, не З. Пазняк і не А. Казулін. Хутчэй за ўсё, удасца сабраць подпісы і зарэгістравацца С. Гайдукевічу, А. Казуліну і А. Мілінкевічу; такім чынам, у бюлетэні для галасавання апынуцца чатыры кандыдаты разам з А. Лукашэнкам. А гэта значыць, што для большасці прыхільнікаў перамен, гатовых галасаваць за альтэрнатыву дзейнаму прэзідэнту, адзіны кандыдат так і не будзе адзіным. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да росту колькасці "адмаўленцаў" (на мінулых прэзідэнцкіх выбарах іх было звыш за 16%), а таксама да "рассыпання" галасоў паміж "альтэрнатыўнымі канкурэнтамі".

Таму самая важная задача цяперашняй прэзідэнцкай кампаніі - забяспечыць максімальную кансалідацыю прыхільнікаў перамен у Беларусі вакол найбольш перспектыўнага кандыдата, каб ён сапраўды стаў для іх адзіным. І не толькі таму, што ўжо сёння гатовы за яго галасаваць звыш за 18% выбаршчыкаў, што яго рэйтынг сёння вышэйшы за рэйтынгі ўсіх іншых кандыдатаў і саступае толькі дзейнаму прэзідэнту. Галоўнае - у тым, чым адрознівацюца прыхільнікі розных Аляксандраў (табліца 4).

Табліца 4. Параўнальны сацыяльна-дэмаграфічны партрэт прыхільнікаў А. Лукашэнкі і А. Мілінкевіча (у працэнтах ад агульнай колькасці апытаных)*

Сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі

Электарат А. Лукашэнкі

Электарат А. Мілінкевіча

Пол:

Мужчынскі

39,7

52,3

Жаночый

60,3

47,7

Узрост:

Да 30 гадоў

12,7

36,0

Ад 30 да 50 гадоў

32,3

48,9

50 гадоў і вышэй

55,0

15,1

Адукацыя:

Пачатковая/няпоўная сярэдняя

36,5

12,4

Сярэдняя агульная

34,2

36,4

Сярэдняя спецыяльная/вышэйшая

28,9

51,2

Сацыяльны статус:

Работнікі недзяржаўнага сектара

7,8

29,8

Работнікі дзяржаўнага сектара

41,8

40,0

Студэнты

3,6

10,2

Пенсіянеры

43,1

8,5

Беспрацоўныя/хатнія гаспадыні

3,6

11,5

Месца жыхарства:

Сталіца

12,7

21,4

Абласныя цэнтры

15,6

20,9

Вялікія гарады

14,7

20,6

Малыя гарады

18,1

14,2

Вёска

38,8

22,9

Карыстаюцца новымі сродкамі камунікацыі:

Кабельным тэлебачаннем

27,6

51,5

Мабільным тэлефонам

32,0

72,7

Камп'ютэрам

21,3

52,1

Інтэрнетам

11,6

42,8

* Табліца чытаецца па вертыкалі

Параўнальны аналіз сацыяльна-дэмаграфічных партрэтаў А. Мілінкевіча і А. Лукашэнкі паказаў, што сярод прыхільнікаў першага пераважаюць мужчыны, моладзь і людзі сярэдняга ўзросту, эканамічна актыўныя і больш адукаваныая, якія жывуць у вілікіх гарадах, актыўна карыстаюцца камп'ютэрам, інтэрнетам, мабільным тэлефонам і кабельным тэлебачаннем, а сярод прыхільнікаў другога - жанчыны, пенсіянеры, жыхары вёскі і малых гарадоў, выбаршчыкі з невысокім узроўнем адукацыі, слаба ўключаныя ў сістэму сучасных сродкаў камунікацыі. Іншымі словамі, за альтэрнатыўнага кандыдата гатовы галасаваць на выбарах грамадзяне, якія забяспечваюць сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё краіны, рухаюць яе наперад. Калі б ім давялося сустрэцца з А. Мілінкевічам, перш за ўсё яны спыталіся аб яго праграме і асаблівасцях перадвыбарнай кампаніі, аб тым, як Беларусі выйсці з тупіка і што для гэтага трэба зрабіць. Дзейнага прэзідэнта падтрымліваюць у асноўным тыя грамадзяне, становішча якіх залежыць не столькі ад іх саміх, колькі ад дзяржавы. Калі б ім давялося сустрэцца з А. Лукашэнкам, перш за ўсё яны папрасілі б яго аб дабаўцы да зарплаты і пенсіі і спыталіся б, калі павысіцца жыццёвы ўзровень.

Яшчэ больш яўныя адрозненні выяўляе параўнальны аналіз сацыяльна-палітычных партрэтаў прыхільнікаў А. Лукашэнкі і А. Мілінкевіча (табліца 5).

Табліца 5. Параўнальны сацыяльна-палітычны партрэт прыхільнікаў А. Лукашэнкі і А. Мілінкевіча (у працэнтах ад агульнай колькасці апытаных)*

Сацыяльна-палітычныя характарыстыкі

Электарат А. Лукашэнкі

Электарат А. Мілінкевіча

Як змянілася Ваша матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы?

Палепшылася

25,3

9,7

Не змянілася

60,7

58,1

Пагоршылася

11,7

30,7

У якой меры цяперашнія даходы дазваляюць Вам (Вашай сям'і) нармальна харчавацца:

Не дазваляюць

8,4

19,5

Ледзьве дазваляюць

40,7

36,4

Цалкам дазваляюць

49,8

43,8

У якой меры цяперашнія даходы дазваляюць Вам (Вашай сям'і) набываць адзенне, абутак:

Не дазваляюць

24,3

29,5

Ледзьве дазваляюць

48,1

47,5

Цалкам дазваляюць

26,3

22,4

Як зменіцца сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў хуткім часе?

Палепшыцца

52,0

8,9

Не зменіцца

35,5

39,9

Пагоршыцца

3,7

41,7

Што для Вас больш важна - захаванне цяперашняга становішча ў краіне або яго змяненне?

Больш важна захаванне цяперашняга становішча

79,3

13,3

Больш важна змяненне цяперашняга становішча

18,5

84,2

Стаўленне да змянення Выбарчага кодэкса, каб выбары ў Беларусі сталі больш свабоднымі і справядлівымі

За змяненне Выбарчага кодэкса

20,3

77,7

Супраць змянення Выбарчага кодэкса

62,0

13,7

Ці крыўдзілі Вас за апошнія тры гады прадстаўнікі органаў улады?

Так

14,0

40,8

Не

85,9

58,8

Ці магчымая ў Беларусі "аранжавая рэвалюцыя", як ва Украіне?

Так

8,6

39,9

Не

78,7

49,2

Ці чулі Вы пра Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі, на якім А. Мілінкевіч быў абраны адзіным кандыдатам у якасці альтэрнатывы А. Лукашэнку?

Так

19,8

66,8

Не

79,9

33,2

Ці даводзілася Вам атрымліваць інфармацыйныя матэрыялы, сустракацца і размаўляць з прадстаўнікамі А. Мілінкевіча?

Так

5,7

35,9

Не

94,3

63,8

Калі не даводзілася, ці хацелі б Вы атрымліваць такія матэрыялы, сустракацца і размаўляць з прадстаўнікамі А. Мілінкевіча?

Так

15,9

60,5

Не

79,8

20,7

Ці будзеце Вы падтрымліваць А. Мілінкевіча на прэзідэнцкіх выбарах у 2006 г.?

Так

0,9

48,8

Не

75,8

1,8

Буду глядзець па абставінах

19,1

47,3

Калі ўлады з якой-небудзь прычыны не зарэгіструюць адзінага дэмакратычнага кандыдата А. Мілінкевіча, ці гатовы Вы браць удзел у вулічных акцыях пратэсту?

Так

1,1

30,0

Не

94,5

43,5

Ці збіраецеся Вы браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2006 г.?

Абавязкова /хутчэй так

95,4

83,7

Хутчэй не/ячшэ не вырашыў

3,3

12,7

Як Вы думаеце, ці будуць прэзідэнцкія выбары 2006 г. свабоднымі і справядлівымі?

Так

75,0

11,5

Не

10,3

80,6

Ці гатовы Вы браць удзел у вулічных акцыях патэсту, калі вынікі прэзідэнцкіх выбараў будуць сфальсіфікаваныя?

Так

5,8

36,8

Не

84,0

40,3

Калі б заўтра адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі, за каго б Вы прагаласавалі? (адкрытае пытанне)

За А. Лукашэнку

89,7

 

За А. Мілінкевіча

 

35,0

Калі б Вам давялося выбіраць паміж аб'яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўрасаюз, што б Вы выбралі?

Аб'яднанне з Расіяй

78,7

27,2

Уступленне ў Еўрасаюз

10,7

64,5

* Табліца чытаецца па вертыкалі

Як бачна, сярод прыхільнікаў адзінага кандыдата значна больш людзей, чыё матэрыяльнае становішча і жыццёвыя перспектывы пакідаюць жадаць лепшага. Але ж менавіта гэтыя людзі, як ужо зазначалася, "цягнуць" беларускую эканоміку і культуру. Але, нягледзячы на іх унёсак у развіццё краіны, цяперашнія ўлады іх не любяць. Да магчымасці "каляровай рэвалюцыі" ў Беларусі большасць з іх ставяцца скептычна, а таму звязваюць свае спадзяванні з альтэрнатыўным кандыдатам, хаця і разумеюць, што прэзідэнцкія выбары не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі. Інакш кажучы, іншы Аляксандр прадстаўляе і іншую Беларусь - якая актыўна думае і працуе, якую не задавальняе цяперашняе становішча і якая імкнецца да лепшай будучыні для сваіх дзяцей і для сваёй краіны.

Перспектывы А. Мілінкевіча атрымаць перамогу на прэзідэнцкіх выбарах або хаця б на тое, каб, нават саступіўшы А. Лукашэнку, змяніць наяўны статус-кво ў беларускай палітыцы, залежаць, перш за ўсё, ад таго, ці даведаюцца пра яго выбаршчыкі, ці стане ён сапраўды адзіным кандыдатам для большасці прыхільнікаў перамен у нашай краіне. Калі першая перспектыва пакуль туманная, то другая - цалкам рэальная.


* Матэрыял падрыхтаваны паводле звестак апытання грамадскай думкі, праведзенага ў Беларусі ў снежні 2005 года незалежнымі сацыёлагамі пры садзеянні прафесара Манаева. Усяго метадам face-to-face interview было апытана 1 514 рэспандэнтаў, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавысіла 0,03.