АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: "ВОЛЯ НАРОДА - СУТНАСЦЬ ДЭМАКРАТЫI" ("Звязда")
2006-03-21
Аўтар: "Звязда"
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю, у якой прынялi ўдзел каля 500 беларускiх i замежных журналiстаў.
Рэвалюцыя, аб якой так доўга казалi, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, правалiлася. Iнакш, лiчыць ён, i быць не магло. Прэзiдэнцкiя выбары прайшлi ў строгай адпаведнасцi з нашай Канстытуцыяй, а беларускi народ зрабiў свой выбар самастойна, пераканаўча прадэманстраваўшы, "хто ў нашай хаце гаспадар". "Гэта яркая i бясспрэчная перамога", - адзначыў А. Лукашэнка. Прычым замежны дыктат, цiск з-за межаў дасягнуў адваротнага эфекту. "Важна тое, - заявiў кiраўнiк дзяржавы, - што грамадзяне не толькi прагаласавалi за дзеючага прэзiдэнта, галоўнае - абсалютная большасць падтрымала палiтычны курс на пабудову моцнай квiтнеючай краiны, дзяржавы для народа. Да гэтага выбару трэба адносiцца з павагай як у нашай краiне, так i за межамi". А воля народа, лiчыць ён, - сутнасць дэмакратыi.
Кiраўнiк дзяржавы выказаў словы ўдзячнасцi насельнiцтву Беларусi: "Я схiляю галаву перад нашымi людзьмi за iх мужнасць i самаадданасць". Пры гэтым ён адзначыў, што па палiтычных перакананнях беларусы не адзiны народ. Аднак будаваць свой дом прыйдзецца разам. У сувязi з гэтым А. Лукашэнка заклiкаў усе палiтычныя сiлы Беларусi праявiць мудрасць i не выкарыстоўваць выбары для процiстаяння.
Высокая яўка выбаршчыкаў, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, у чарговы раз паказала, што "людзi маюць пачуццё глыбокай уласнай адказнасцi за лёс дзяржавы i дабрабыт беларускага народа". Прэтэнзii ў правядзеннi датэрмiновага галасавання ён лiчыць "абсурднымi i беспадстаўнымi". Па-першае, гэта зручна для людзей, якiя па розных прычынах не могуць наведаць выбарчы ўчастак у дзень галасавання. Задача дзяржавы тут - стварыць максiмальна зручныя ўмовы для ўсебаковага волевыяўлення. Па-другое, датэрмiновае галасаванне практыкуецца ў большасцi краiн свету, у тым лiку "у супердэмакратычных Злучаных Штатах, Германii i iнш". I ў iх у гэтым не бачаць нейкай фальсiфiкацыi. Больш таго, галасуюць нават па пошце. У нас бы за гэта, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, напэўна "сцерлi б з твару зямлi". Па-трэцяе, аб адсутнасцi фальсiфiкацыi падчас выбараў сведчыць прысутнасць больш за 1200 мiжнародных i звыш 30 тысяч унутраных назiральнiкаў, а таксама звыш тысячы журналiстаў. А. Лукашэнка выказаў удзячнасць унутраным i мiжнародным назiральнiкам, большасць з якiх сваёй канструктыўнай дзейнасцю садзейнiчалі правядзенню "сапраўды дэмакратычных i справядлiвых выбараў".
Свой выбар, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, беларускi народ зрабiў "усвядомлена, мудра i ўзважана". Аднак аб гэтым, заявiў ён, "напэўна, забываюць тыя, хто спрабуе атрымаць у нашай краiне ўладу ў абход беларускiх выбаршчыкаў, з рук замежных спонсараў". Беларусы з вялiкай павагай ставяцца да народаў ЗША i Еўрапейскага саюза. Аднак гэта не азначае, што "мы гатовы перарабiць сябе пад нейкi вашынгтонскi, брусельскi або варшаўскi стандарт". Падабаецца гэта каму-небудзь цi не, лiчыць А. Лукашэнка, але "беларусы ў ХХI стагоддзi застануцца беларусамi - еўрапейскiм народам са сваёй дзяржавай, культурай i традыцыямi".
"Асобныя палiтыкi, - заявiў кiраўнiк дзяржавы, - у краiнах, якiя вядомы каляровымi рэвалюцыямi, а не эканамiчнымi i сацыяльнымi поспехамi, спрабуюць удзельнiчаць у дэмакратызацыi Беларусi. Няхай яны лепш навядуць парадак у сябе, пазбавяць сваiх грамадзян ад галечы. Нас вучыць, як жыць, не трэба". Пры гэтым ён адзначыў, што самастойная палiтыка нашай дзяржавы падабаецца не ўсiм. Аднак беларускi народ не прызвычаiўся "лакействаваць перад моцнымi гэтага свету". "Вiрусамi каляровых рэвалюцый", адзначыў А. Лукашэнка, захворваюць аслабленыя краiны, у якiх улада пагразла ў карупцыi i перастала адчуваць праблемы насельнiцтва. У Беларусi ж iншае становiшча: "эфектыўная ўлада, моцная сацыяльная палiтыка i дынамiчная эканомiка, што працуе не на асобных алiгархаў, а на карысць усяго народа".
А. Лукашэнка паведамiў, што ў апошнiя месяцы ў яго адрас, адрас Беларусi паступiла вялiкая колькасць званкоў, пiсьмаў i тэлеграм ад суайчыннiкаў i замежных грамадзян са словамi падтрымкi. Асаблiва шмат тэлеграм з Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii, а таксама з Еўропы, ЗША, Аўстралii.
У Беларусi павiнна захавацца грамадска-палiтычная стабiльнасць, устойлiвае сацыяльна-эканамiчнае развiццё. "Я хачу пераканаць вас, - адзначыў А. Лукашэнка, - што я, паважаныя суайчыннiкi, зраблю ўсё, каб вы аб сваiм выбары не пашкадавалi". Галоўная задача пяцiгодкi - пабудаваць дзяржаву для народа, для чалавека, зрабiць так, каб гэта рэальна адчуў кожны. Так, будзе вызначана, што для гэтага трэба зрабiць у будучынi. "Сапраўды, - лiчыць кiраўнiк дзяржавы, - нашы планы амбiцыйныя. Але мы ўжо даказалi, што можам браць такiя вышынi". Паводле яго слоў, мы яшчэ жывем не так заможна, як хацелася б. Аднак гэта пытанне часу i нашай працы. У прыватнасцi, дынамiка эканамiчнага развiцця апошнiх гадоў, працалюбства i мэтанакiраванасць насельнiцтва Беларусi даюць упэўненасць у тым, што дабрабыт беларускiх сем'яў падымецца да сярэднееўрапейскага ўзроўню.
На мiжнароднай жа арэне Беларусь будзе працягваць праводзiць мiралюбiвую, шматвектарную знешнюю палiтыку. Будуць умацоўвацца добрасуседскiя адносiны з усiмi краiнамi. "Беларусь, - адзначыў А. Лукашэнка, - нiкому нiколi не пагражае, але сваю незалежнасць, нацыянальныя iнтарэсы будзе адстойваць усiмi цывiлiзаванымi сродкамi". Адна са стратэгiчных задач - далейшае будаўнiцтва саюзнай дзяржавы, а "брацкая Расiя - наш важнейшы партнёр". Тым не менш, Беларусь гатова да раўнапраўнага дыялога з усiмi краiнамi, у тым лiку i з ЗША, еўрапейскiмi краiнамi.
Прэзiдэнцкiя выбары, адзначыў А. Лукашэнка, завяршылiся. Ён адзначыў асаблiвасць гэтай кампаніi: "Такога беспрэцэдэнтнага знешняга цiску i агрэсiўных антынародных паводзiнаў т. зв. апазiцыi навейшая гiсторыя Беларусi яшчэ не ведала". У гэтым кiраўнiк дзяржавы бачыць "вышэйшую ступень непавагi да свайго народа, да яго права на самастойны выбар". Тым не менш, лiчыць ён, гэты цiск толькi садзейнiчаў "такому ашаламляльнаму вынiку - падтрымцы абсалютнай большасцi беларускага народа". Менавiта ў гэтым, адзначыў А. Лукашэнка, момант iсцiны.
Учора кiраўнiк дзяржавы адказаў на дзесяткi пытанняў прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi. Падрабязнасцi гутаркi з журналiстамi - у наступным нумары.