Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Хронiка
 
Маніторынг

ПРЭЗIДЭНТ БЕЛАРУСI ДАРУЧЫЎ РАСПРАЦАВАЦЬ УДАСКАНАЛЕНУЮ СТРУКТУРУ ОРГАНАЎ УЛАДЫ ("ЗВЯЗДА")


2006-03-29

Аўтар: "ЗВЯЗДА"

"У гэтым няма нiякай надзвычайшчыны. Сам час патрабуе пошуку новых сiстэм для работы ў сённяшнiх умовах", - растлумачыў прэзiдэнт. "Галоўнае, каб структура дзяржаўнага кiравання аператыўна, эфектыўна, без цяганiны i фармалiзму вырашала надзённыя праблемы нашых людзей i адпавядала ўзроўню намечаных макрапаказчыкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэслiў, што iснуючая ў Беларусi сiстэма ўлады апраўдала сябе - яна паказала сваю эфектыўнасць i слушнасць. Усе яе складальнiкi - структура, кадравая палiтыка, выпрацоўка i прыняцце рашэнняў, кантроль за iх выкананнем - працуюць паспяхова. Таму нейкай сур'ёзнай мадэрнiзацыi, асаблiва ў адносiнах да выканаўчай улады, не патрабуецца. "Яшчэ да выбараў было заяўлена, што няма неабходнасцi нешта кардынальна ламаць i фармiраваць новую сiстэму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, паводле слоў прэзiдэнта, гэту сiстэму трэба ўдаскальваць, "выбудоўваць" яе з разлiкам на доўгую перспектыву. Адным з напрамкаў такога ўдасканалення павiнен стаць пераход ад адмiнiстрацыйна-камандных, "ручных" метадаў кiравання да эканамiчных.

Удасканаленне структуры органаў дзяржкiравання пачалося не ўчора, таму пэўныя напрацоўкi ўжо ёсць. У ходзе нарады прэзiдэнт разгледзеў прапановы па далейшай рабоце ў гэтым напрамку. Ён даручыў яшчэ раз уважлiва, з улiкам вынiкаў абмеркавання, прапрацаваць усе пытаннi, каб затым вынесцi iх на абмеркаванне ў шырокiм коле службовых асоб. У наступным яны будуць пакладзены ў аснову фармiравання новага ўрада, паколькi цяперашнi яго склад у адпаведнасцi з Канстытуцыяй падае ў адстаўку перад зноў выбраным прэзiдэнтам.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што органы дзяржкiравання павiнны больш увагi ўдзяляць непасрэдна вырашэнню жыццёвых праблем чалавека, рэалiзацыi задач, пастаўленых на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе i, безумоўна, пытанням далейшага эканамiчнага росту.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў больш дакладна сфармуляваць функцыi i задачы, якiя павiнны быць пастаўлены перад мiнiстэрствамi i ведамствамi краiны, i на iх аснове выпрацаваць удасканаленую структуру органаў улады.

Як паведамiў па вынiках нарады старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч, разглядалiся пытаннi ўдасканалення сiстэмы як рэспублiканскiх органаў улады, i ў першую чаргу ўрада, так i мясцовых: абласных, гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў.

Аднак не менш важнае пытанне, на якiм акцэнтаваў увагу кiраўнiк дзяржавы, - змяненне ў першую чаргу стылю i метадаў работы ўлады, яе дэбюракратызацыя.

"Мы заявiлi аб тым, што пабудуем дзяржаву для народа, для чалавека i дэбюракратызуем нашу дзяржаўную сiстэму", - адзначыў ён. Разам з тым часта кiраўнiкi вертыкалi ўлады, нягледзячы на жорсткiя патрабаваннi кiраўнiцтва краiны, працуюць па-ранейшаму. "Катэгарычна папярэджваю: нi адзiн у крэсле не затрымаецца, калi не будуць выкананы ўказаннi па стварэнню нармальнай дзяржавы, у якой будзе камфортна жыць усiм", - заявiў беларускi лiдар.

"Людзi павiнны быць партнёрамi ўлады, а не прасiцелямi", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым прэзiдэнт падкрэслiў, што для яго гэта пытанне з'яўляецца "вельмi прынцыповым" i стаiць нараўне з вытворчымi паказчыкамi, вызначанымi на пяцiгодку. "Нельга дапусцiць, каб мы выканалi паказчыкi, але пакiнулi дзяржаву такой, як ёсць - цяжкай i бюракратычнай", - растлумачыў ён.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў устанавiць вельмi строгi кантроль за выкананнем даручэнняў па дэбюракратызацыi. Ён паставiў задачу спрасцiць сiстэму дзяржкiравання i выключыць дублiраванне функцый. "Лепш мы штосьцi страцiм фiнансава, але разняволiм чалавека", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, беспрэцэдэнтная яўка выбаршчыкаў на праведзеных прэзiдэнцкiх выбарах прадэманстравала "моцную падтрымку" ўлады. У сувязi з гэтым беларускi лiдар лiчыць недапушчальным "ствараць бюракратыю для людзей, якiя бязмерна падтрымлiваюць уладу".

"Народ Беларусi аказаў давер не толькi прэзiдэнту краiны, але i ўсёй уладзе", - заявiў Аляксандр Лукашэнка. "Трэба апраўдаць гэты давер, выканаўшы яшчэ больш высокiя параметры. Таму адказнасць павялiчваецца - гэта для мяне найважнейшы фактар", - сказаў прэзiдэнт. У сувязi з гэтым ён падкрэслiў, што складаныя i амбiцыйныя задачы, пастаўленыя на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе, улада "не мае права не выканаць". "Мы павiнны прадаставiць людзям новую якасць жыцця", - дадаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, ураду ў час выбараў кiраўнiка дзяржавы была прадастаўлена магчымасць спакойна працаваць. "Больш таго, i прэзiдэнт, па сутнасцi, не засяроджваў увагу на прэзiдэнцкай кампанii - яна прайшла спакойна. I нам удалося за гэты час, як дакладваў прэм'ер, павялiчыць ВУП да ўзроўню мiнулага года амаль на 11 працэнтаў. Гэта вялiкi рост, i калi мы яго захаваем да канца года, у нас будзе вельмi добры зачын на будучую пяцiгодку", - падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Ён заўважыў, што ў Беларусi ўрад нiколi не прыцягваўся да ўдзелу ў выбарчых кампанiях. "Урад - гэта эканамiчны штаб дзяржавы. Палiтыка - палiтыкай, але яна ёсць, калi працуе эканомiка", - сказаў ён.

Паводле слоў прэзiдэнта, у Беларусi будуць устаноўлены "дакладныя i стабiльныя правiлы гульнi ў дзелавой сферы", якiя не пагоршаць становiшча суб'ектаў гаспадарання, нi прыватных, нi дзяржаўных. "Мы ўзялi на сябе такое абавязацельства, i павiнны гэта зрабiць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб сiтуацыi ў краiне, прэзiдэнт заявiў: "Усялякiя палiтычныя баталii завершаны. У краiне наведзены парадак, як i быў, нягледзячы на асобныя ўсплёскi".