Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Хронiка
 
Маніторынг

МIЛIЦЫЯ НЕ ПРЫМЯНЯЛА СПЕЦСРОДКI Ў ХОДЗЕ ВУЛIЧНЫХ АКЦЫЙ 25 САКАВIКА Ў МIНСКУ ("Звязда")


2006-03-28

Аўтар: "Звязда"

Паводле яго слоў, каля дзвюх з паловай тысяч апазiцыйна настроеных грамадзян спрабавалi прайсцi на Кастрычнiцкую плошчу, каб правесцi несанкцыянаваны мiтынг. Яны скарысталiся тым, што ў выхадны дзень у гэтым месцы горада асаблiва шматлюдна. Органам аховы правапарадку на працягу 45 мiнут без прымянення фiзiчнай сiлы ўдалося iх разгрупаваць, пасля чаго яны перайшлi ў сквер Янкi Купалы, дзе правялi несанкцыянаваны мiтынг. Мiлiцыя гэтаму не перашкаджала i ў iх дзеяннi не ўмешвалася, падкрэслiў Уладзiмiр Навумаў. У ходзе мiтынгу, адзначыў мiнiстр, грамадзянiн Казулiн стаў заклiкаць да нападу i захопу дзяржаўных i iншых ахоўваемых аб'ектаў. А таксама гучалi заклiкi да сiлавога звяржэння законнай улады i фiзiчнага ўстаранення кiраўнiка дзяржавы. На жаль, падкрэслiў мiнiстр, на частку грамадзян гэтыя заклiкi падзейнiчалi, i яны адправiлiся да прыёмнiка-размеркавальнiка на вулiцы Акрэсцiна, каб захапiць яго i вызвалiць раней затрыманых у ходзе вулiчных беспарадкаў. Мiнiстр падкрэслiў, што ў гэтай установе ўтрымлiваюцца i iншыя грамадзяне, якiя ўчынiлi злачынствы рознай ступенi цяжкасцi. Калi органы аховы правапарадку паспрабавалi спынiць натоўп, якi рухаўся, у супрацоўнiкаў мiлiцыi паляцелi бутэлькi i iншыя прадметы, а таксама адбыўся выбух неўстаноўленага выбуховага ўстройства. Па медыцынскую дапамогу звярнуўся адзiн грамадзянiн Гродзенскай вобласцi з чэрапна-мазгавой траўмай i рассячэннем iлба, а таксама пацярпелi 8 ваеннаслужачых i работнiкаў мiлiцыi. Уладзiмiр Навумаў асаблiва падкрэслiў, што мiлiцыяй не прымянялiся нейкiя спецыяльныя сродкi, а выбух якога ўстройства адбыўся, трэба будзе яшчэ высветлiць. Зразумеўшы, што стрыманыя дзеяннi сiлавых структур не падзейнiчалi, мiлiцыя правяла шэраг затрыманняў найбольш актыўных удзельнiкаў беспарадкаў.