|
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1985).
Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам групы навукова-даследчага інстытута (Мінск, 1985—1991), камерцыйным дырэктарам навукова-тэхнічных устаноў "Згода", "Мінск-партнёр" (1991), загадчыкам сектара камерцыі і маркетынгу Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ЦК ЛКСМБ (1991—1992), Службы занятасці моладзі і студэнтаў (1992), камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства "Тэйкоф" (Мінск, 1992), намеснікам дырэктара фірмы "Саял" (Мінск, 1992—1997), генеральным дырэктарам ЗАТ "ГД Бел-Бабаеўскі" (Мінск, 1997—2001).
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання (2000—2004). Некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу "Рэспубліка".
На прэзідэнцкіх выбарах 2001 года яго ініцыятыўная група не сабрала неабходнай для рэгістрацыі кандыдатам колькасці подпісаў грамадзян.
Цяпер з'яўляецца кіраўніком некамерцыйнай арганізацыі "Дабрачынны фонд падтрымкі сацыяльных праграм у Беларусі "Светач". |