contender_bio.tpl
|
Хронiка
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Прэтэндэнт
![]()
ВАЙТОВІЧ Аляксандр Паўлавіч
ВАЙТОВІЧ Аляксандр Паўлавіч Нарадзіўся 5 студзеня 1938 года ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1960). Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1985), член-карэспандэнт (1986), акадэмік НАН Беларусі (1996), сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і пісьменства (1995). Пасля фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта 32 гады працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук, прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі, а з мая 1997 года — прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000— 2003). 19 снежня 2000 г. абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання. 28 ліпеня 2003 года адкліканы з Савета Рэспублікі ўказам прэзідэнта. Мае жонку і сына. Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэны "Знак Пашаны" (1981), Францыска Скарыны (1998), медалі. Працы: 24 вынаходніцтвы, 200 навуковых прац, у тым ліку: Магнітаоптыка газавых лазераў. Мн., 1984; Лазеры з анізатропнымі рэзанатарамі. Мн., 1990 (сумесна з В.Н.Северыковым).
Працоўная дзейнасць • З 1960 па 1992 гады працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР (малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер устаноўкі, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай працы). • 1992 – 1993 гг. - намеснік дырэктара па навуковай працы, затым (1993 – 1997 гг.) - дырэктар Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Акадэміі навук Беларусі. • 1997 – 2000 гг. - прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. • З 19.12.2000 г. па 28.07.2003 г. - старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. • З 11.2003 г. - загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі. Афіцыйны сайт http://voitovich.com/
|
|
|
|