contender_bio.tpl
|
Хронiка
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Прэтэндэнт
![]()
ЛУКАШЭНКА Аляксандр Рыгоравіч
Нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Рос і выхоўваўся без бацькі. Скончыў дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы: Магілёўскі педагагічны інстытут (1975) і Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). Гісторык, эканаміст. У 1975—1977 гг., а затым у 1980—1982 гг. служыў у пагранічных войсках і ў Савецкай Арміі. Працаваў у камсамольскіх і партыйных органах, на пасадах намесніка і кіраўніка прадпрыемстваў прамысловасці будматэрыялаў і аграпрамысловага комплексу БССР. У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. З красавіка 1993 года па ліпень 1994 года — старшыня часовай камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання (так званая "антыкарупцыйная камісія"). У ліпені 1994 года абраны прэзідэнтам Беларусі. У выніку лістападаўскага рэферэндуму 1996 года тэрмін яго паўнамоцтваў был падоўжаны да 2001 года. У верасні 2001 года абраны прэзідэнтам на новы пяцігадовы тэрмін. У кастрычніку 2004 года па выніках рэферэндуму атрымаў магчымасць зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы (раней канстытуцыя прадугледжвала абмежаванне ў два тэрміны для аднаго і таго ж чалавека). З'яўляецца галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі, узначальвае Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Жанаты, мае двух сыноў. Афіцыйны сайт http://www.president.gov.by/
|
|
|
|