contender_bio.tpl
|
Хронiка
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Прэтэндэнт
![]()
КАЗУЛІН Аляксандр Уладзіслававіч
Беларус. Нарадзіўся ў лістападзе 1955 года. Бацька — майстар трактарнага завода, маці — настаўніца. Жанаты, мае двух дзяцей. У 1972 годзе скончыў спецыялізаваную (англійская мова) сярэднюю школу № 87 ў Мінску. Тут жа затым два гады працаваў лабарантам кабінета фізікі. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 1974—1976 гг. — служыў на Балтыйскім флоце ў марской пяхоце. У 1976 годзе пасля службы ў арміі некаторы час працаваў у кузнечным цэху МТЗ. 1976—1983 гг. — студэнт, стажор-выкладчык, аспірант механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыў універсітэт з адзнакай. У гэтыя гады актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім будаўнічым руху, пяць разоў выязджаў камандзірам будаўнічых атрадаў. Камандзір першага ў СССР камуністычнага будаўнічага атрада. 1983—1986 гг. — сакратар камітэта камсамола БДУ. 1986—1988 гг. — працаваў у Белдзяржуніверсітэце выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, дэканам факультэта. Актыўна займаўся навуковай, педагагічнай працай, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. 1988—1996 гг. — працаваў у Міністэрстве адукацыі Беларусі начальнікам аддзела аналітычнай працы і перспектыўнага развіцця, начальнікам вядучага ўпраўлення перспектыўнага развіцця і бесперапыннай адукацыі, намеснікам міністра, першым намеснікам міністра. Працуючы ў міністэрстве, зрабіў значны ўнёсак у станаўленне сістэмы адукацыі незалежнай беларускай дзяржавы, быў ініцыятарам яе рэфармавання і пераводу на інавацыйныя рэйкі развіцця. Адзін з аўтараў Закона аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паралельна не спыняў заняткаў навуковай працай, абараніў доктарскую дысертацыю па новых адукацыйных тэхналогіях. У 1996 годзе прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2000 годзе абраны на гэтую ж пасаду абсалютнай большасцю аб'яднанага Савета універсітэта, у які ўваходзіць больш за 600 прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў і аспірантаў. З 1998-га па 2001 год з'яўляўся членам урада Рэспублікі Беларусь, міністрам. Сфера навуковых інтарэсаў — сістэма кіравання адукацыяй, педагагічныя асновы арганізацыі навучальных устаноў новага тыпу, інавацыйныя працэсы ў сферы адукацыі, новыя адукацыйныя тэхналогіі, псіхафізіялагічнае партрэтаванне асобы. Аўтар больш чым 100 навуковых работ, у тым ліку шэрагу манаграфій. З'яўляўся прафесарам кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі, старшынёй спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх дысертацый па педагогіцы і псіхалогіі, старшынёй Савета рэктараў ВНУ краіны, членам прэзідыума НАН Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Вышэйшая школа". Цяпер — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Афіцыйны сайт http://www.kozylin.com/
|
|
|
|