Выбары ў Беларусi
Выбары ў Беларусi
А.МІЛІНКЕВІЧ НЕ ПАЕХАЎ НА ЎРУЧЭННЕ ПРЭМІІ ФОНДУ ФОРУМУ КРАН-МАНТАНА З-ЗА ШЧЫЛЬНАГА ГРАФІКА РАБОТЫ Ў БЕЛАРУСІ
									<description><![CDATA[Мінск, 22 чэрвеня. Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч вымушаны быў адмовіцца ад паездкі на ўручэнне прэміі Фонду Сусветнага форуму Кран-Мантана "з-за шчыльнага графіка работы ў Беларусі". Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар палітыка Павел Мажэйка.
Паводле слоў прэс-сакратара, яму штодзённа даводзіцца адмаўляць розным міжнародным арганізацыям ва ўдзеле А.Мілінкевіча ў іх мерапрыемствах. "Форум Кран-Мантана не выключэнне. Фактычна паўдня я толькі і займаюся тым, што размаўляю з прадстаўнікамі розных арганізацый, перш за ўсё замежных, аб немагчымасці ўдзелу Мілінкевіча ў іх мерапрыемствах", - сказаў П.Мажэйка.
Паводле яго слоў, А.Мілінкевіч заняты ўдакладненнем стратэгіі і тактыкі дзеянняў дэмакратычных сіл пасля выбараў 19 сакавіка, плана дзеянняў аб'яднанай апазіцыі, паездкамі па рэгіёнах Беларусі. "Сітуацыя пасля выбараў і так застойваецца, і калі А.Мілінкевіч будзе рэгулярна знаходзіцца за мяжой, а не ў Беларусі, нашы людзі, перш за ўсё рэгіянальныя актывісты, якія патрабуюць дзеянняў, гэтага не зразумеюць", - заявіў П.Мажэйка.
Фонд Сусветнага форуму Кран-Мантана ўзнагародзіў А.Мілінкевіча спецыяльнай штогадовай прэміяй. Прэмія была заснавана ў 1989 годзе. Яна прысуджаецца за заслугі ў справе барацьбы за мір, свабоду і дэмакратыю. Да А.Мілінкевіча аналагічную прэмію атрымлівалі Ясір Арафат, Зоран Джынджыч, Віктар Чарнамырдзін, Хуан Антоніа Самаранч і Юлія Цімашэнка.]]></description>
ДА ПРЫЗНАЧЭННЯ ДАТЫ СУДОВАГА ПАСЯДЖЭННЯ ПА СПРАВЕ А.КАЗУЛІНА АБАРОНА ПАДАЛА Ў СУД ШЭРАГ ХАДАЙНІЦТВАЎ
									<description><![CDATA[Мінск, 22 чэрвеня. Дата разгляду ў судзе крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна пакуль не прызначана, паведаміў БелаПАН адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. Не прызначаны пакуль і суддзя, які будзе весці справу ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Між іншым, паводле слоў Рынкевіча, абарона падала ў суд шэраг хадайніцтваў. У іх ліку - хадайніцтва аб тым, каб перад прызначэннем судовага разбору суддзя зрабіў шэраг працэсуальных дзеянняў, а менавіта: змяніў меру стрымання Казуліну з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе або ў выглядзе асабістых паручыцельстваў грамадзян Беларусі. "Мы перадалі ў суд 222 асабістыя паручыцельствы, хаця паводле закону дастаткова двух", - зазначыў І.Рынкевіч.
У суд таксама пададзена хадайніцтва аб допуску ў якасці абаронца дачкі Казуліна Вольгі, якая мае вышэйшую юрыдычную адукацыю.
"Абарона хадайнічае і аб выкліку ў суд сведак: кіраўніка Нацыянальнага прэс-цэнтра, міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, камандзіра ваеннай часці № 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі, камандзіра палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрыя Падабеда, камандзіра спецпадраздзялення "Алмаз" Мікалая Карпянкова, прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і іншых асоб, для допыту ў якасці сведак па абставінах, што маюць значэнне для справы", - паведаміў І.Рынкевіч.
Абарона просіць суд запатрабаваць шэраг дакументаў, у тым ліку нарматыўны дакумент, які рэгулюе дзейнасць спецпадраздзялення "Алмаз", а таксама далучыць да справы шэраг матэрыялаў: лістоў супрацоўнікаў КДБ і бальніцы Упраўлення спраў прэзідэнта, размешчаных у інтэрнеце, і іншых дакументаў.
"Рашэнне суда па гэтых хадайніцтвах дазволіць абароне Аляксандра Казуліна вырашыць пытанне аб магчымым адводзе суддзі. На падставе рашэння суда па хадайніцтвах мы зможам вызначыць, наколькі прама ці ўскосна суддзя зацікаўлены ў зыходзе гэтай справы", - заявіў адвакат.]]></description>
А.КАЗУЛІН АДМОВІЎСЯ АД ХАРЧАВАННЯ Ў ТУРМЕ № 8 ЖОДЗІНА
									<description><![CDATA[Мінск, 22 чэрвеня. Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін адмовіўся ад харчавання ў турме № 8 Жодзіна. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Ігар Рынкевіч.
Паводле слоў І.Рынкевіча, палітык напісаў начальству заяву аб зняцці яго з забеспячэння. Раней А.Казулін прасіў перавесці яго на дыетычнае харчаванне, аднак атрымаў адмову - "нягледзячы на тое, што ў гэтай турме на дыетычным харчаванні знаходзяцца больш за 100 зняволеных", дадаў адвакат. Пасля гэтага Казулін адмовіўся аб абеду і вячэры, а потым папрасіў наогул зняць яго з забеспячэння. "Зараз ён будзе трымацца на перадачах і на нашай агульнай падтрымцы", - заявіў І.Рынкевіч.
А.Казулін таксама вырашыў скарыстацца платнымі паслугамі, пералік якіх існуе ў турме № 8 Жодзіна, у іх ліку - выклік цырульніка. Аднак разам з цырульнікам да палітыка прыйшлі яшчэ восем турэмных назіральнікаў. У выніку А.Казулін ад стрыжкі адмовіўся.
Таксама падчас сустрэчы з адвакатам палітык перадаў словы "поўнай падтрымкі" маці і блізкім затрыманых грамадскіх актывістаў Цімафея Дранчука, Эніры Браніцкай, Мікалая Астрэйкі і Аляксандра Шалайкі, якія ўжо чатыры месяцы знаходзяцца ў турме. Ён папрасіў сваю жонку сустрэцца з маці зняволеных і абмеркаваць агульныя праблемы. "Нельга губляць прысутнасці сілы духу. Бо толькі гэтым можна перамагчы грубую фізічную сілу, якой мы зараз супрацьстаім", - заявіў А.Казулін.]]></description>
МАТЭРЫЯЛЫ КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЫ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА А.КАЗУЛІНА ПЕРАДАДЗЕНЫ Ў СУД МАСКОЎСКАГА РАЁНА МІНСКА
									<description><![CDATA[Мінск, 21 чэрвеня. 21 чэрвеня пракуратура Мінска накіравала для разгляду па сутнасці ў суд Маскоўскага раёна сталіцы крымінальную справу па абвінавачанні лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства) і артыкулам 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязей рэспубліканскай пракуратуры Андрэй Швед. Ён зазначыў, што ч. 2 арт. 339 КК прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў.
Варта зазначыць, што толькі 20 чэрвеня матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да А.Казуліна паступілі з ГУУС Мінгарвыканкама ў пракуратуру горада, і, у адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, пракурор меў права на працягу пяці дзён знаёміцца са справай для прыняцця рашэння або аб яго перадачы ў суд, або аб накіраванні на даследаванне.
Лідэр БСДП (Грамада) быў затрыманы падчас правядзення масавай акцыі пратэсту 25 сакавіка гэтага года ў Мінску. 30 сакавіка яму было прад'яўлена абвінавачанне па трох эпізодах: па падзеях 17 лютага і 2 сакавіка - ч. 2 арт. 339 КК; па падзеях 25 сакавіка - арт. 342 КК.]]></description>
КДБ ЛІЧЫЦЬ ПРАВАКАЦЫЯЙ АНАНІМНЫ ЛІСТ З ІНФАРМАЦЫЯЙ АБ СУПРАЦОЎНІКАХ СПЕЦПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў ЗБІВАННІ А.КАЗУЛІНА ПАДЧАС ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА
									<description><![CDATA[Мінск, 15 чэрвеня. "Правакацыяй" і "няўдалай фальшыўкай" назваў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Валерый Надтачаеў паведамленне пад назвай "Інфармацыя для СМІ аб супрацоўніках спецпадраздзяленняў, якія ўдзельнічалі ў збіванні кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна і іншых актывістаў апазіцыі падчас выбараў прэзідэнта ў 2006 годзе". За подпісам "Патрыёты Беларусі. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" ён быў атрыманы па электроннай пошце шэрагам СМІ, у тым ліку інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН.
Каментаваць "правакацыю" В.Надтачаеў адмовіўся.
У паведамленні, у прыватнасці, адзначаецца, што "для нейтралізацыі А.Казуліна і актывістаў яго штаба была створана спецыяльная група з прадстаўнікоў розных сілавых структур, якія выконвалі асабістыя даручэнні кіраўніка дзяржавы", "у яе ўваходзілі найбольш правераныя людзі".
Аўтары паслання сцвярджаюць, што "дагэтуль не ўстаноўлена месцазнаходжанне трох чалавек, якія прапалі падчас акцыі 25 сакавіка 2006 года". "Мы поўнасцю пацвярджаем інфармацыю ананімнай сведкі, якая была відавочцам, што ад атрыманых ран памёр малады хлопец і быў тайна крэміраваны", - гаворыцца ў лісце.
Ананімы прыводзяць прозвішчы супрацоўнікаў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС, палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП) ГУУС Мінгарвыканкама, брыгады аператыўнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС, Кастрычніцкага РУУС Мінска, якія, паводле іх звестак, 2 сакавіка "ў памяшканні Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і каля будынка Кастрычніцкага РУУС" прымянялі сілу "ў дачыненні да кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна, яго давераных асоб і журналістаў", а 25 сакавіка "па загадзе камандзіра ПМСП Юрыя Падабеда" затрымлівалі А.Казуліна і потым даставілі яго пад канвоем у СІЗА Жодзіна.]]></description>
БОЛЬШ ЗА 30 ТЫСЯЧ ЧАЛАВЕК ПАДПІСАЛІСЯ ПАД ЗВАРОТАМ З ПАТРАБАВАННЕМ ВЫЗВАЛІЦЬ З-ПАД ВАРТЫ ЭКС-КАНДЫДАТА Ў ПРЭЗІДЭНТЫ А.КАЗУЛІНА
									<description><![CDATA[Мінск, 15 чэрвеня. Больш за 30 тысяч чалавек падпісаліся пад зваротам з патрабаваннем вызваліць з-пад варты экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, паведамляе прэс-служба палітыка.
Апрача таго, у падтрымку лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сабрана 218 асабістых паручыцельстваў. "У гэтым спісе вядомыя і паважныя ў краіне і свеце людзі, простыя грамадзяне. Усе яны хочуць аднаго - неадкладнага вызвалення А.Казуліна і пакарання сапраўдных вінаватых у правакацыях супраць яго", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Тым часам А.Казулін 13 чэрвеня напісаў ліст генеральнаму пракурору Беларусі Пятру Міклашэвічу. Палітык лічыць, што крымінальная справа на яго заведзена па палітычных матывах. У лісце Казулін сцвярджае, што яго справа расследуецца неаб'ектыўна. Ён нагадвае, што супрацоўнікі праваахоўных органаў - спецпадраздзялення міліцыі "Алмаз" і камандзір брыгады ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка - дзейнічалі ў дачыненні да яго незаконна. Аднак пракуратура ніяк не адрэагавала на гэтыя парушэнні.
З 25 сакавіка А.Казулін знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіне. Ён быў затрыманы падчас правядзення масавай акцыі пратэсту, якая была жорстка разагнаная сіламі правапарадку. Падчас разгону пацярпелі некалькі дзесяткаў яе ўдзельнікаў.
30 сакавіка лідэру БСДП (Грамада) прад'яўлена абвінавачанне па трох эпізодах: па падзеях 17 лютага і 2 сакавіка - ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства); па падзеях 25 сакавіка - ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, у выніку чаго быў груба парушаны грамадскі парадак, і звязаных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, або мелі месца парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства).]]></description>
КІРАЎНІК ЮРЫДЫЧНАЙ СЛУЖБЫ ШТАБА А.КАЗУЛІНА А.ВОЛЧАК ЗНАЁМІЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ДЫЯСПАРУ Ў ЗША З СІТУАЦЫЯЙ У БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
									<description><![CDATA[Мінск, 11 чэрвеня. Кіраўнік юрыдычнай службы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Алег Волчак знаходзіцца з двухтыднёвым візітам у ЗША.
Як паведамляе прэс-служба А.Казуліна, паездка арганізавана па запрашэнні беларускай дыяспары Чыкага, яе асноўная мэта - азнаёміць беларусаў, якія жывуць у ЗША, з палітычнай сітуацыяй на іх радзіме пасля прэзідэнцкіх выбараў.
А.Волчак ужо выступіў у прамым эфіры дзвюх папулярных чыкагскіх радыёстанцый - "Новая хваля" і "Ваша радыё". "Я не чакаў, што маё выступленне выкліча такую цікавасць, - прыводзіць яго словы прэс-служба. - Мне здавалася, што нашы беларусы заняты ў ЗША галоўнай праблемай - як зарабіць грошы, і іх менш за ўсё хвалюе, што адбываецца на гістарычнай радзіме. Але пасля інтэрактыўных зносінаў у прамым эфіры нават самі рэжысёры гэтых праграм прызналіся, што не чакалі такой жывой рэакцыі слухачоў. Пасля дзвюх такіх перадач кіраўніцтва радыёстанцый прапанавала мне правесці яшчэ больш працяглыя праграмы, паколькі першыя выклікалі вялікі рэзананс".
Паводле слоў юрыста і праваабаронца, беларусы ў Чыкага ў цэлым някепска ведаюць аб тым, як праходзілі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Іх асабліва цікавілі такія пытанні, як лёс А.Казуліна, ступень рэальнай падтрымкі народам апазіцыі і дзейнага прэзідэнта, далейшыя планы дэмакратычных сіл, і ў прыватнасці магчымасць супрацоўніцтва двух экс-кандыдатаў - А.Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча. Сітуацыяй у Беларусі, паводле інфармацыі А.Волчака, цікавіліся не толькі беларусы, але і ўкраінцы, расіяне, грузіны, літоўцы і іншыя выхадцы з краін былога СССР, якія жывуць у ЗША.
У рамках паездкі будуць прадоўжаны сустрэчы з журналістамі, бізнесменамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі і беларускай праваслаўнай царквы. А.Волчак таксама возьме ўдзел у канферэнцыі "Беларусь пасля выбараў. Перспектывы развіцця дэмакратычных сіл", якую прадстаўнікі беларускай дыяспары арганізуюць у Дэнверы.]]></description>
САКРАТАР ЦВК М.ЛАЗАВІК: БДІПЧ АБСЕ - СТРУКТУРА БОЛЬШ ЗАКРЫТАЯ, ЧЫМ ЦРУ І КДБ РАЗАМ УЗЯТЫЯ
									<description><![CDATA[Мінск, 7 чэрвеня. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ - "структура больш закрытая, чым ЦРУ і КДБ разам узятыя". Такую ацэнку дзейнасці гэтай арганізацыі ў інтэрв'ю БелаПАН даў сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Нагадаем, сёння БДІПЧ АБСЕ апублікавала выніковую справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, у якой зазначаецца, што выбарчая кампанія "не адпавядала стандартам АБСЕ ў сферы дэмакратычных выбараў".
Паводле слоў М.Лазавіка, нягледзячы на просьбы ЦВК Беларусі прадаставіць праект выніковай справаздачы перад яе зацвярджэннем, гэтага зроблена не было. "Пра тое, што гэты дакумент ужо прыняты, мы, як заўсёды, даведваемся са сродкаў масавай інфармацыі", - сказаў ён. Між іншым, зазначыў М.Лазавік, у папярэдняй справаздачы місіі было дапушчана мноства недакладнасцей, а таксама ўтрымлівалася інфармацыя пра факты, што не адпавядалі рэчаіснасці, былі скіраваныя на "негатыўную ацэнку выбараў" . "Мы нават не ведаем, ці ўстаранілі яны гэты недакладнасці з выніковай справаздачы", - сказаў сакратар ЦВК.
М.Лазавік назваў справаздачу місіі "абсалютна палітызаванай" і не здольнай паўплываць на перагляд вынікаў галасавання. "Усе санкцыі, якія вынікаюць з гэтай справаздачы, ужо прыменены", - сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама. Паводле яго слоў, хутчэй можна гаварыць пра "фальсіфікацыю вынікаў назірання за выбарамі з боку АБСЕ", чым з боку выбарчых камісій.]]></description>
БДІПЧ АБСЕ АПУБЛІКАВАЛА КАНЧАТКОВУЮ СПРАВАЗДАЧУ АБ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ У БЕЛАРУСІ
									<description><![CDATA[Мінск, 7 чэрвеня. 7 чэрвеня Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ апублікавала канчатковую справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія прайшлі 19 сакавіка. Абнародаваная на афіцыйным інтэрнет-сайце БДІПЧ АБСЕ справаздача ўтрымлівае падрабязны пералік падзей, што адносяцца да прэзідэнцкіх выбараў, і іх аналіз.
Згодна з высновамі экспертаў, правядзенне прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі ў 2006 годзе "не адпавядала стандартам АБСЕ ў галіне дэмакратычных выбараў". У прыватнасці, указваецца на парушэнне асобных пунктаў Дакумента капенгагенскай нарады канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ 1990 года. Адзначаецца, што часткова або цалкам былі парушаныя прынцыпы дакладнага раздзялення паміж дзяржавай і палітычнымі партыямі; гарантыі дарослым грамадзянам усеагульнага і роўнага выбарчага права; забеспячэнне тайнага галасавання, раўнацэннай працэдуры свабоднага галасавання, сумленнага падліку галасоў і паведамлення аб ім. Акрамя таго, падчас выбараў у Беларусі часткова або цалкам не было забяспечана "правядзенне палітычных кампаній у атмасферы свабоды і сумленнасці, у якой ніякія адміністрацыйныя дзеянні, насілле або запужванне не стрымлівалі б партыі і кандыдатаў ад свабоднага выказвання сваіх поглядаў і ацэнак, а таксама не перашкаджалі б выбаршчыкам знаёміцца з імі і абмяркоўваць іх або галасаваць свабодна, не апасаючыся пакарання".
Быў таксама парушаны прынцып бесперашкоднага доступу да СМІ для ўсіх палітычных груповак і асоб, права запытваць, атрымліваць і перадаваць свабодна меркаванні і інфармацыю аб правах чалавека і асноўных свабодах, уключаючы права распаўсюджваць і публікаваць такія меркаванні і інфармацыю. У дакладзе ўказваецца на парушэнне права на асацыяцыі, а таксама права ствараць, далучацца і ўдзельнічаць у дзейнасці НДА, якія імкнуцца абараняць правы чалавека і асноўныя свабоды.
"Не былі выкананыя гарантаваныя Канстытуцыяй Беларусі грамадзянскія і палітычныя правы, сярод якіх - свабода выказвання, асацыяцый, сходаў, права на доступ, збор і распаўсюджванне інфармацыі", - адзначаецца ў дакладзе БДІПЧ АБСЕ. Магчымасць для абмежавання вышэйпералічаных правоў і свабод беларускія ўлады, як адзначаюць эксперты, атрымалі пасля ўступлення ў сілу ў 2006 годзе паправак у Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі або палітычнай партыі.
Нагадаем, папярэдняя справаздача БДІПЧ АБСЕ была прадстаўлена ў Мінску 20 сакавіка.]]></description>
У МІНСКУ АДНАЎЛЯЕЦЦА ПРАВЯДЗЕННЕ ПІКЕТАЎ У ПАДТРЫМКУ А.КАЗУЛІНА
									<description><![CDATA[Мінск, 5 чэрвеня. У Мінску аднаўляецца правядзенне пікетаў у падтрымку лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна. Пра гэта БелаПАН паведаміў каардынатар акцый Аляксандр Стральцоў.
Паводле яго слоў, актывісты партыі атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне штодзённых пікетаў з 2 чэрвеня па 20 ліпеня. Яны арганізуюцца ў парку Дружбы народаў (плошча Бангалор) і ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка ў Мінску з 11 да 18 гадзін. Пікетчыкі будуць збіраць подпісы за вызваленне свайго лідэра і раздаваць інфармацыйныя матэрыялы.
"Заяўкі падавалі восем актывістаў партыі, дазвол атрымалі толькі пяць. Пры гэтым мы прасілі дазволіць правядзенне пікетаў да 21 гадзіны, аднак нам далі дазвол толькі да 18. Гэта стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі звычайна людзі прыходзяць да нас пасля працы - прыкладна з 18 да 20 гадзін. Паводле нашых ацэнак, у падтрымку А.Казуліна не змогуць падпісацца да 50% людзей, якія хацелі б гэта зрабіць", - сказаў А.Стральцоў.
На працягу чэрвеня з дазволу гарадскіх уладаў пікеты ў падтрымку А.Казуліна будуць праходзіць у Наваполацку. Кожны дзень у гарадскім парку актывісты БСДП (Грамада) з 17 да 18 гадзін будуць збіраць подпісы за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты.
Нагадаем, што А.Казулін зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіне. Ён быў затрыманы падчас правядзення масавай акцыі пратэсту 25 сакавіка гэтага года. 30 сакавіка лідэру БСДП (Грамада) прад'яўлена абвінавачанне па трох эпізодах: па падзеях 17 лютага і 2 сакавіка - ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства); па падзеях 25 сакавіка - ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, у выніку чаго быў груба парушаны грамадскі парадак і мела месца яўнае непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або былі парушэнні працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства).]]></description>
БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ (ГРАМАДА) ПАДВЯЛА ВЫНІКІ ПРЭЗІДЭНЦКАЙ КАМПАНІІ
									<description><![CDATA[Мінск, 1 чэрвеня. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) падвяла вынікі кампаніі па выбарах прэзідэнта. Сіламі юрыдычнай службы партыі быў выданы зборнік "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе. Факты. Каментары", які быў сёння прадстаўлены на прэс-канферэнцыі журналістам і дыпламатам.
Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, падводзячы вынікі кампаніі, заявіў, што партыя дагэтуль не падзяляе стратэгіі аб'яднаных дэмакратычных сіл адносна вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі. "Гэта стратэгія немагчыма ва ўмовах сучаснай Беларусі. Яна не спрацавала на выбарах 2001 года, таксама аб'яднаныя дэмакратычныя сілы неэфектыўна спрацавалі ў кампаніі па выбарах у парламент 2004 года, у 2006-м была зроблена спроба наступіць на тыя ж граблі", - зазначыў А.Ляўковіч.
На яго думку, кандыдат у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч і кандыдат у прэзідэнты ад БСДП (Грамада) Аляксандр Казулін у прэзідэнцкай кампаніі дапаўнялі адзін аднаго. "Іх дуэт зрабіў выбары рэальнымі ў плане абазначэння альтэрнатывы ўлады. Казулін падганяў Мілінкевіча, што рабіла кампанію больш актыўнай. З другога боку, кааліцыя аб'яднаных дэмакратычных сіл - 10 партый і прыкладна 200 грамадскіх арганізацый - разам зрабіла тое, што БСДП (Грамада) зрабіла практычна ў адзіночку", - сказаў А.Ляўковіч, маючы на ўвазе вынікі збору подпісаў за вылучэнне А.Казуліна і А.Мілінкевіча кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі.
Галоўным вынікам гэтых выбараў, паводле слоў А.Ляўковіча, стала ўсведамленне таго, што Аляксандр Лукашэнка выбары не выйграў. "Апазіцыя таксама выбары не выйграла, але і не прайграла. Лукашэнка праваліў гэтыя выбары, вынікі якіх не прызнаны на Захадзе і з'яўляюцца праблемай для Расіі", - заявіў А.Ляўковіч.
Прадстаўляючы зборнік "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе. Факты. Каментары", кіраўнік юрыдычнай службы перадвыбарнага штаба А.Казуліна юрыст Алег Волчак зазначыў, што ў адрозненне ад публіцыстычных матэрыялаў у СМІ кніга заснавана на юрыдычных дакументах. "Гэты зборнік выданы для таго, каб у будучыні яго разглядаў незалежны пракурор, каб потым можна было апытаць сведак і даць ацэнку дзеянням канкрэтных асоб у розных галінах улады, якія злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі або неяк парушалі закон", - заявіў А.Волчак. На яго думку, юрыдычныя матэрыялы аб выбарчай кампаніі ў Беларусі будуць цікавыя і міжнароднай супольнасці. Акрамя таго, паводле слоў А.Волчака, "наменклатура таксама зробіць свае высновы, ці варта выказваць залішнюю стараннасць, каб трапіць у такі зборнік".
Зборнік надрукаваны ў Літве, яго аб'ём складае 195 старонак.]]></description>
ВІЦЭ-СПІКЕР С.ЗАБАЛОЦЕЦ: ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ПРАДЭМАНСТРАВАЛА СВАЁ СТАЎЛЕННЕ ДА КУРСУ, ШТО ПРАВОДЗІЦЦА ЎЛАДАМІ, КАЛІ ПРАГАЛАСАВАЛА ЗА А.ЛУКАШЭНКУ
									<description><![CDATA[Мінск, 31 мая. Грамадзянская супольнасць прадэманстравала сваё стаўленне да курсу, што праводзіцца беларускімі ўладамі, калі прагаласавала за дзейнага прэзідэнта. Пра гэта 31 мая заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Забалоцец падчас сустрэчы з дэлегацыяй Дзяржаўнага савета Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі.
Ён зазначыў, што ў адрозненне ад "заходніх апанентаў" у Расіі "пазітыўна ацэньваюць сітуацыю ў нашай рэспубліцы". Эканамічныя поспехі Беларусі, паводле слоў С.Забалотца, прызнае нават Міжнародны валютны фонд. Калі раней эксперты МВФ пастаянна крытыкавалі беларускі ўрад, то цяпер яны прызналі рэальным эканамічны рост у Беларусі. Праўда, па-ранейшым місія МВФ лічыць завышанымі макраэканамічныя паказчыкі, прынятыя на наступную пяцігодку, зазначыў віцэ-спікер.
Ён назваў прычыны пераносу семінара з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных уладаў і апазіцыі пад эгідай АБСЕ. Паводле слоў С.Забалотца, АБСЕ прапануе, каб удзел у мерапрыемстве ўзялі "самыя ангажаваныя" апазіцыянеры. Беларускі бок настойвае, каб у ім удзельнічалі прадстаўнікі ўсёй грамадзянскай супольнасці прапарцыянальна іх грамадскай увазе. "Для Захаду настаў час адмовіцца ад двайных стандартаў у адносінах да сітуацыі ў Беларусі", - сказаў С.Забалоцец. "Мы адкрытыя да дыялогу", - падкрэсліў віцэ-спікер.
Кіраўнік чувашскай дэлегацыі, кіраўнік Камітэта па аграрнай палітыцы і экалогіі Аляксандр Самылкін у сваю чаргу зазначыў, што ў Беларусі і Чувашскай Рэспублікі склаліся цесныя вытворчыя сувязі. Найперш у галіне вытворчасці сельгастэхнікі. 65% трактароў, што працуюць на палях Чувашыі, - беларускай вытворчасці, сказаў парламентарый. А.Самылкін выказаў упэўненасць, што гэты візіт паслужыць далейшаму ўмацаванню двухбаковых кантактаў.
У студзені-сакавіку 2006 года тавараабарот паміж Беларуссю і Рэспублікай Чувашыя склаў 6,7 мільёна долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2005 года павялічыўся ў 2,2 разу. Беларускі экспарт склаў 2,7 мільёна долараў (рост на 92,5%), імпарт - 4 мільёны (рост у 2,3 разу). Рост беларускага экспартў ў першым квартале абумоўлены павелічэннем паставак трактароў і грузавых аўтамабіляў.]]></description>
ПРАКУРАТУРА ЗАВОДСКАГА РАЁНА МІНСКА НЕ ЗНАЙШЛА ПАРУШЭННЯЎ У ДЗЕЯННЯХ СУПРАЦОЎНІКАЎ СПЕЦПАДРАЗДЗЯЛЕННЯ "АЛМАЗ" ПРЫ ЗАТРЫМАННІ А.КАЗУЛІНА 25 САКАВІКА
									<description><![CDATA[Мінск, 29 мая. Пракуратура Заводскага раёна Мінска не знайшла парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў спецпадраздзялення МУС "Алмаз" пры затрыманні экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна падчас падзей 25 сакавіка.
Нагадаем, 25 сакавіка былы кандыдат у прэзідэнты быў затрыманы і дастаўлены спачатку ў Заводскае РУУС сталіцы, а потым у следчы ізалятар у Жодзіне. Палітык у скарзе ў пракуратуру заявіў, што калі яго везлі ў турму, траўмавалі рукі наручнікамі і абыходзіліся не паважліва. Ён прасіў пракуратуру Заводскага раёна разабрацца і пакараць вінаватых.
У дакуменце, які атрымалі А.Казулін і яго адвакаты з пракуратуры Заводскага раёна, пацвярджаецца, што Казуліна 25 сакавіка затрымлівалі супрацоўнікі "Алмаза", аднак парушэння закона ў іх дзеянняў не ўгледжана.
Адвакат А.Казуліна Ігар Рынкевіч, спасылаючыся на судова-медыцынскую экспертызу стану здароўя палітыка, лічыць яго скаргу абгрунтаванай. "На руках Казуліна яўна бачныя сляды ад наручнікаў. Яго везлі ў Жодзіна, не аслабляючы бранзалетаў", - сказаў І.Рынкевіч БелаПАН.
Паводле слоў адваката, скарга на рашэнне пракуратуры яшчэ не пададзена. "Мы пададзім яе ў найбліжэйшыя два дні - гэта ў нашых інтарэсах", - паведаміў І.Рынкевіч.
Ён таксама паведаміў, што ў адказ на пасланне Аляксандра Лукашэнкі парламенту і народу А.Казулін рыхтуе сваё пасланне беларускаму народу. Яно будзе грунтавацца на праграме БСДП (Грамада), перадвыбарнай платформе экс-кандыдата і напрацоўках, зробленых у следчым ізалятары ў паслявыбарны перыд.]]></description>
РАСІЙСКІЯ ПРАДСТАЎНІКІ ЗАКЛІКАЮЦЬ НА ПАСЯДЖЭННІ ПАСТАЯННАГА КАМІТЭТА ПАСЕ Ў МАСКВЕ ДА ДЫЯЛОГУ З БЕЛАРУССЮ
									<description><![CDATA[Мінск, 29 мая. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў Савет Еўропы да дыялогу з Беларуссю. "Вырашаць праблемы можна выключна праз дыялог, а не праз ізаляцыю", - заявіў расійскі міністр 29 мая на выязной сесіі Пастаяннага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Маскве.
Як паведамляе РІА "Новости", Лаўроў нагадаў сітуацыю, калі спікер ніжняй палаты парламента Беларусі Уладзімір Канаплёў не змог узяць удзел у пасяджэнні ПАСЕ з-за таго, што быў унесены ў спіс прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. "Гэта нельга назваць паспяховым прыкладам вырашэння пытання", - лічыць кіраўнік МЗС Расіі.
Лаўроў не лічыць, што Беларусь "сама сябе ізалявала". Ён зазначыў, што "Савет Еўропы не вольны ў сваіх рашэннях па Беларусі, якія дыктуе яму Еўрасаюз". Расійскі міністр таксама звярнуў увагу на "праблемы з тым, як праводзіцца маніторынг выбараў".
Спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў у прывітальнай прамове на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПАСЕ таксама выказаўся супраць прамога ўмяшання ў справы Беларусі. Як паведамляе ІА "Расбалт", ён заявіў, што Расія вітае намаганні еўрапейскіх палітыкаў, якія шукаюць шляхі да аднаўлення "мастоў даверу" паміж Саветам Еўропы і Беларуссю. Паводле яго слоў, у Расіі не закрываюць вочы на цяжкасці, з якімі сутыкаецца беларуская грамадзянская супольнасць. "Аднак мы катэгарычна супраць надуманых абвінавачанняў у тым, што Беларусь нібыта нясе пагрозу стабільнасці і бяспецы ў рэгіёне, - зазначыў Грызлоў. - Сігналы Мінску павінны быць пазбаўлены ультыматыўнай афарбоўкі".
Спікер зазначыў, што дэманстратыўнае адмаўленне еўрапейскіх лідэраў ад дыялогу з легітымна абраным кіраўніцтвам Беларусі не садзейнічае зняццю напружанасці ў міждзяржаўных зносінах.
На думку Грызлова, палітычны клімат Еўропы выйграў бы, калі б ПАСЕ ўдалося выпрацаваць "пералік агульных стандартаў правядзення выбараў". "Мы заклікаем членаў ПАСЕ падтрымаць расійскія намаганні па падрыхтоўцы ў межах Савета Еўропы канвенцыі аб стандартах выбараў, выбарчых правоў і свабод", - зазначыў спікер.
Грызлоў таксама выказаў удзячнасць Савету Еўропы за экспертнае садзейнічанне ажыццяўленню ў Расіі перамен. "Стаўшы ля стырна Савета Еўропы, Расія не збіраецца арганізоўваць рэвалюцый", - заявіў палітык.]]></description>
ПРАДСТАЎНІКІ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ ВЫСТУПІЛІ ЗА ЎКЛЮЧЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ПЫТАННЯ Ў ПАРАДАК ДНЯ САМІТУ "ВЯЛІКАЙ ВАСЬМЁРКІ" Ў САНКТ-ПЕЦЯРБУРГУ
									<description><![CDATA[Мінск, 25 мая. Прадстаўнікі інтэлігенцыі выступілі за ўключэнне беларускага пытання ў парадак дня сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў "Вялікай васьмёркі", якая пройдзе ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу. Такое рашэнне было прынята на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, што адбылася напярэдадні позна вечарам пад Мінскам.
Кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас лічыць, што ў выніку фальсіфікацыі вынікаў выбараў кіраўніка дзяржавы ў Беларусі павінны быць праведзены паўторныя, справядлівыя і роўныя выбары. "Аднак яны могуць адбыцца толькі пры змяненні выбарчага заканадаўства краіны ў адпаведнасці з чатырма ўмовамі АБСЕ, аднаўленні нармальнай працы недзяржаўных СМІ, выкананні канстытуцыйнай нормы, пры якой адна асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны, а таксама вызваленні ўсіх палітзняволеных", - сказаў У.Колас. Паводле яго слоў, прыхільнасць да ідэалаў дэмакратыі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа пацвердзіць заняўшы прынцыповую пазіцыю ў адносінах да сітуацыі ў Беларусі. У.Колас прапанаваў падрыхтаваць зварот да кіраўнікоў дзяржаў "Вялікай васьмёркі".
На думку кінадраматурга Уладзіміра Халіпа, у лісце на імя У.Пуціна павінна таксама прагучаць думка аб тым, што спробы замахнуцца на права беларускага народа жыць у суверэннай дзяржаве не маюць перспектывы, прывядуць да дыскрэдытацыі расійскага кіраўніцтва ў вачах беларускай і міжнароднай грамадскасці, а таксама да росту антырасійскіх настрояў.
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка мяркуе, што ў звароце неабходна падкрэсліць ролю Расіі ў захаванні цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. "Так, інфармацыя расійскіх тэлеканалаў не дазваляе беларусам ведаць праўду аб сітуацыі ў сваёй краіне", - сказала З.Бандарэнка.
На думку гісторыка і палітыка Аляксея Караля, у лісце неабходна ўзгадаць аб масавых палітрэпрэсіях супраць іншадумцаў у Беларусі ў перыяд выбараў кіраўніка дзяржавы. "Бо праслед зазналі нават кандыдаты на пасаду прэзідэнта: Аляксандр Мілінкевіч адбыў 15 сутак за адміністрацыйнае правапарушэнне, нібыта здзейсненае ім, а Аляксандр Казулін абвінавачаны ў здзяйсненні крымінальнага злачынства і знаходзіцца за кратамі", - сказаў А.Кароль.
Акадэмік Аляксандр Вайтовіч падкрэсліў важную ролю інтэлігенцыі ў пашырэнні сацыяльнай базы палітычных партый і звярнуў увагу на неабходнасць развіцця кантактаў паміж прадстаўнікамі беларускай і расійскай інтэлігенцыі. "Мы павінны даводзіць да расійскіх калег, што толькі дарога ў Еўропу адкрывае перспектыву для нармальнага жыцця народаў Беларусі і Расіі", - сказаў вучоны.]]></description>