|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
А.КАЗУЛІН АДМОВІЎСЯ АД ХАРЧАВАННЯ Ў ТУРМЕ № 8 ЖОДЗІНААўтар: Сяргей ПУЛЬША, БелаПАН. Мінск, 22 чэрвеня. Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін адмовіўся ад харчавання ў турме № 8 Жодзіна. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Ігар Рынкевіч.Паводле слоў І.Рынкевіча, палітык напісаў начальству заяву аб зняцці яго з забеспячэння. Раней А.Казулін прасіў перавесці яго на дыетычнае харчаванне, аднак атрымаў адмову - "нягледзячы на тое, што ў гэтай турме на дыетычным харчаванні знаходзяцца больш за 100 зняволеных", дадаў адвакат. Пасля гэтага Казулін адмовіўся аб абеду і вячэры, а потым папрасіў наогул зняць яго з забеспячэння. "Зараз ён будзе трымацца на перадачах і на нашай агульнай падтрымцы", - заявіў І.Рынкевіч. А.Казулін таксама вырашыў скарыстацца платнымі паслугамі, пералік якіх існуе ў турме № 8 Жодзіна, у іх ліку - выклік цырульніка. Аднак разам з цырульнікам да палітыка прыйшлі яшчэ восем турэмных назіральнікаў. У выніку А.Казулін ад стрыжкі адмовіўся. Таксама падчас сустрэчы з адвакатам палітык перадаў словы "поўнай падтрымкі" маці і блізкім затрыманых грамадскіх актывістаў Цімафея Дранчука, Эніры Браніцкай, Мікалая Астрэйкі і Аляксандра Шалайкі, якія ўжо чатыры месяцы знаходзяцца ў турме. Ён папрасіў сваю жонку сустрэцца з маці зняволеных і абмеркаваць агульныя праблемы. "Нельга губляць прысутнасці сілы духу. Бо толькі гэтым можна перамагчы грубую фізічную сілу, якой мы зараз супрацьстаім", - заявіў А.Казулін. |
|
|
|