|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
КДБ ЛІЧЫЦЬ ПРАВАКАЦЫЯЙ АНАНІМНЫ ЛІСТ З ІНФАРМАЦЫЯЙ АБ СУПРАЦОЎНІКАХ СПЕЦПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў ЗБІВАННІ А.КАЗУЛІНА ПАДЧАС ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА
Каментаваць "правакацыю" В.Надтачаеў адмовіўся. У паведамленні, у прыватнасці, адзначаецца, што "для нейтралізацыі А.Казуліна і актывістаў яго штаба была створана спецыяльная група з прадстаўнікоў розных сілавых структур, якія выконвалі асабістыя даручэнні кіраўніка дзяржавы", "у яе ўваходзілі найбольш правераныя людзі". Аўтары паслання сцвярджаюць, што "дагэтуль не ўстаноўлена месцазнаходжанне трох чалавек, якія прапалі падчас акцыі 25 сакавіка 2006 года". "Мы поўнасцю пацвярджаем інфармацыю ананімнай сведкі, якая была відавочцам, што ад атрыманых ран памёр малады хлопец і быў тайна крэміраваны", - гаворыцца ў лісце. Ананімы прыводзяць прозвішчы супрацоўнікаў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС, палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП) ГУУС Мінгарвыканкама, брыгады аператыўнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС, Кастрычніцкага РУУС Мінска, якія, паводле іх звестак, 2 сакавіка "ў памяшканні Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і каля будынка Кастрычніцкага РУУС" прымянялі сілу "ў дачыненні да кандыдата ў прэзідэнты А.Казуліна, яго давераных асоб і журналістаў", а 25 сакавіка "па загадзе камандзіра ПМСП Юрыя Падабеда" затрымлівалі А.Казуліна і потым даставілі яго пад канвоем у СІЗА Жодзіна. |
|
|
|