|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
КІРАЎНІК ЮРЫДЫЧНАЙ СЛУЖБЫ ШТАБА А.КАЗУЛІНА А.ВОЛЧАК ЗНАЁМІЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ДЫЯСПАРУ Ў ЗША З СІТУАЦЫЯЙ У БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
Як паведамляе прэс-служба А.Казуліна, паездка арганізавана па запрашэнні беларускай дыяспары Чыкага, яе асноўная мэта - азнаёміць беларусаў, якія жывуць у ЗША, з палітычнай сітуацыяй на іх радзіме пасля прэзідэнцкіх выбараў. А.Волчак ужо выступіў у прамым эфіры дзвюх папулярных чыкагскіх радыёстанцый - "Новая хваля" і "Ваша радыё". "Я не чакаў, што маё выступленне выкліча такую цікавасць, - прыводзіць яго словы прэс-служба. - Мне здавалася, што нашы беларусы заняты ў ЗША галоўнай праблемай - як зарабіць грошы, і іх менш за ўсё хвалюе, што адбываецца на гістарычнай радзіме. Але пасля інтэрактыўных зносінаў у прамым эфіры нават самі рэжысёры гэтых праграм прызналіся, што не чакалі такой жывой рэакцыі слухачоў. Пасля дзвюх такіх перадач кіраўніцтва радыёстанцый прапанавала мне правесці яшчэ больш працяглыя праграмы, паколькі першыя выклікалі вялікі рэзананс". Паводле слоў юрыста і праваабаронца, беларусы ў Чыкага ў цэлым някепска ведаюць аб тым, як праходзілі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Іх асабліва цікавілі такія пытанні, як лёс А.Казуліна, ступень рэальнай падтрымкі народам апазіцыі і дзейнага прэзідэнта, далейшыя планы дэмакратычных сіл, і ў прыватнасці магчымасць супрацоўніцтва двух экс-кандыдатаў - А.Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча. Сітуацыяй у Беларусі, паводле інфармацыі А.Волчака, цікавіліся не толькі беларусы, але і ўкраінцы, расіяне, грузіны, літоўцы і іншыя выхадцы з краін былога СССР, якія жывуць у ЗША. У рамках паездкі будуць прадоўжаны сустрэчы з журналістамі, бізнесменамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі і беларускай праваслаўнай царквы. А.Волчак таксама возьме ўдзел у канферэнцыі "Беларусь пасля выбараў. Перспектывы развіцця дэмакратычных сіл", якую прадстаўнікі беларускай дыяспары арганізуюць у Дэнверы. |
|
|
|