|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
У МІНСКУ АДНАЎЛЯЕЦЦА ПРАВЯДЗЕННЕ ПІКЕТАЎ У ПАДТРЫМКУ А.КАЗУЛІНА
Паводле яго слоў, актывісты партыі атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне штодзённых пікетаў з 2 чэрвеня па 20 ліпеня. Яны арганізуюцца ў парку Дружбы народаў (плошча Бангалор) і ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка ў Мінску з 11 да 18 гадзін. Пікетчыкі будуць збіраць подпісы за вызваленне свайго лідэра і раздаваць інфармацыйныя матэрыялы. "Заяўкі падавалі восем актывістаў партыі, дазвол атрымалі толькі пяць. Пры гэтым мы прасілі дазволіць правядзенне пікетаў да 21 гадзіны, аднак нам далі дазвол толькі да 18. Гэта стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі звычайна людзі прыходзяць да нас пасля працы - прыкладна з 18 да 20 гадзін. Паводле нашых ацэнак, у падтрымку А.Казуліна не змогуць падпісацца да 50% людзей, якія хацелі б гэта зрабіць", - сказаў А.Стральцоў. На працягу чэрвеня з дазволу гарадскіх уладаў пікеты ў падтрымку А.Казуліна будуць праходзіць у Наваполацку. Кожны дзень у гарадскім парку актывісты БСДП (Грамада) з 17 да 18 гадзін будуць збіраць подпісы за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты. Нагадаем, што А.Казулін зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіне. Ён быў затрыманы падчас правядзення масавай акцыі пратэсту 25 сакавіка гэтага года. 30 сакавіка лідэру БСДП (Грамада) прад'яўлена абвінавачанне па трох эпізодах: па падзеях 17 лютага і 2 сакавіка - ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства); па падзеях 25 сакавіка - ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, у выніку чаго быў груба парушаны грамадскі парадак і мела месца яўнае непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або былі парушэнні працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства). |
|
|
|