|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ВІЦЭ-СПІКЕР С.ЗАБАЛОЦЕЦ: ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ПРАДЭМАНСТРАВАЛА СВАЁ СТАЎЛЕННЕ ДА КУРСУ, ШТО ПРАВОДЗІЦЦА ЎЛАДАМІ, КАЛІ ПРАГАЛАСАВАЛА ЗА А.ЛУКАШЭНКУАўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН. Мінск, 31 мая. Грамадзянская супольнасць прадэманстравала сваё стаўленне да курсу, што праводзіцца беларускімі ўладамі, калі прагаласавала за дзейнага прэзідэнта. Пра гэта 31 мая заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Забалоцец падчас сустрэчы з дэлегацыяй Дзяржаўнага савета Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі.Ён зазначыў, што ў адрозненне ад "заходніх апанентаў" у Расіі "пазітыўна ацэньваюць сітуацыю ў нашай рэспубліцы". Эканамічныя поспехі Беларусі, паводле слоў С.Забалотца, прызнае нават Міжнародны валютны фонд. Калі раней эксперты МВФ пастаянна крытыкавалі беларускі ўрад, то цяпер яны прызналі рэальным эканамічны рост у Беларусі. Праўда, па-ранейшым місія МВФ лічыць завышанымі макраэканамічныя паказчыкі, прынятыя на наступную пяцігодку, зазначыў віцэ-спікер. Ён назваў прычыны пераносу семінара з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных уладаў і апазіцыі пад эгідай АБСЕ. Паводле слоў С.Забалотца, АБСЕ прапануе, каб удзел у мерапрыемстве ўзялі "самыя ангажаваныя" апазіцыянеры. Беларускі бок настойвае, каб у ім удзельнічалі прадстаўнікі ўсёй грамадзянскай супольнасці прапарцыянальна іх грамадскай увазе. "Для Захаду настаў час адмовіцца ад двайных стандартаў у адносінах да сітуацыі ў Беларусі", - сказаў С.Забалоцец. "Мы адкрытыя да дыялогу", - падкрэсліў віцэ-спікер. Кіраўнік чувашскай дэлегацыі, кіраўнік Камітэта па аграрнай палітыцы і экалогіі Аляксандр Самылкін у сваю чаргу зазначыў, што ў Беларусі і Чувашскай Рэспублікі склаліся цесныя вытворчыя сувязі. Найперш у галіне вытворчасці сельгастэхнікі. 65% трактароў, што працуюць на палях Чувашыі, - беларускай вытворчасці, сказаў парламентарый. А.Самылкін выказаў упэўненасць, што гэты візіт паслужыць далейшаму ўмацаванню двухбаковых кантактаў. У студзені-сакавіку 2006 года тавараабарот паміж Беларуссю і Рэспублікай Чувашыя склаў 6,7 мільёна долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2005 года павялічыўся ў 2,2 разу. Беларускі экспарт склаў 2,7 мільёна долараў (рост на 92,5%), імпарт - 4 мільёны (рост у 2,3 разу). Рост беларускага экспартў ў першым квартале абумоўлены павелічэннем паставак трактароў і грузавых аўтамабіляў. |
|
|
|