|
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2006 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
РАСІЙСКІЯ ПРАДСТАЎНІКІ ЗАКЛІКАЮЦЬ НА ПАСЯДЖЭННІ ПАСТАЯННАГА КАМІТЭТА ПАСЕ Ў МАСКВЕ ДА ДЫЯЛОГУ З БЕЛАРУССЮ
Як паведамляе РІА "Новости", Лаўроў нагадаў сітуацыю, калі спікер ніжняй палаты парламента Беларусі Уладзімір Канаплёў не змог узяць удзел у пасяджэнні ПАСЕ з-за таго, што быў унесены ў спіс прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. "Гэта нельга назваць паспяховым прыкладам вырашэння пытання", - лічыць кіраўнік МЗС Расіі. Лаўроў не лічыць, што Беларусь "сама сябе ізалявала". Ён зазначыў, што "Савет Еўропы не вольны ў сваіх рашэннях па Беларусі, якія дыктуе яму Еўрасаюз". Расійскі міністр таксама звярнуў увагу на "праблемы з тым, як праводзіцца маніторынг выбараў". Спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў у прывітальнай прамове на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПАСЕ таксама выказаўся супраць прамога ўмяшання ў справы Беларусі. Як паведамляе ІА "Расбалт", ён заявіў, што Расія вітае намаганні еўрапейскіх палітыкаў, якія шукаюць шляхі да аднаўлення "мастоў даверу" паміж Саветам Еўропы і Беларуссю. Паводле яго слоў, у Расіі не закрываюць вочы на цяжкасці, з якімі сутыкаецца беларуская грамадзянская супольнасць. "Аднак мы катэгарычна супраць надуманых абвінавачанняў у тым, што Беларусь нібыта нясе пагрозу стабільнасці і бяспецы ў рэгіёне, - зазначыў Грызлоў. - Сігналы Мінску павінны быць пазбаўлены ультыматыўнай афарбоўкі". Спікер зазначыў, што дэманстратыўнае адмаўленне еўрапейскіх лідэраў ад дыялогу з легітымна абраным кіраўніцтвам Беларусі не садзейнічае зняццю напружанасці ў міждзяржаўных зносінах. На думку Грызлова, палітычны клімат Еўропы выйграў бы, калі б ПАСЕ ўдалося выпрацаваць "пералік агульных стандартаў правядзення выбараў". "Мы заклікаем членаў ПАСЕ падтрымаць расійскія намаганні па падрыхтоўцы ў межах Савета Еўропы канвенцыі аб стандартах выбараў, выбарчых правоў і свабод", - зазначыў спікер. Грызлоў таксама выказаў удзячнасць Савету Еўропы за экспертнае садзейнічанне ажыццяўленню ў Расіі перамен. "Стаўшы ля стырна Савета Еўропы, Расія не збіраецца арганізоўваць рэвалюцый", - заявіў палітык. |
|
|
|