|
Хронiка
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
МІЖНАРОДНЫ ДЭМАКРАТЫЧНЫ САЮЗ ЗАЯВІЎ АБ НЕПРЫЗНАННІ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ
Міжнародны дэмакратычны саюз - адна з вядучых міжнародных арганізацый, якая аб'ядноўвае правацэнтрысцкія палітычныя партыі. Як паведамляе прэс-служба АГП, у дакуменце гаворыцца аб неабходнасці змянення палітыкі Расіі ў адносінах да "беларускага рэжыму". Рэзалюцыя прынята аднагалосна, паведаміў з Вашынгтона А.Лябедзька. Паводле яго слоў, падчас пасяджэння беларускаму пытанню было ададзена больш часу, чым абмеркаванню сітуацыі ў іншых краінах. 18 мая беларускія палітыкі ў офісе віцэ-прэзідэнта ЗША Дыка Чэйні сустрэліся з саветнікамі па нацыянальнай бяспецы і еўрапейскім рэгіёне. "Вельмі шмат увагі было нададзена саміту, што мае адбыцца ў Санкт-Пецярбургу, і магчымасці абмеркавання там беларускага пытання, - зазначыў А.Лябедзька. - Мы яшчэ раз акцэнтавалі ўвагу, што ключ да вырашэння беларускага пытання знаходзіцца ў Беларусі, а не ў Вашынгтоне, Бруселі або Маскве. Абмеркавалі таксама сітуацыю ў Беларусі. Акрамя таго, мы канстатавалі, які велізарны рэсурс у беларуска-амерыканскіх адносінаў. Але ён не выкарыстоўваецца з-за палітыкі самаізаляцыі Беларусі, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі". |
|
|
|