Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Хронiка
 
Аналітыка

ЕЎРОПА ЎЗМАЦНІЛА ПАДТРЫМКУ БЕЛАРУСКІХ ДЭМАКРАТАЎ


2006-02-10

Аўтар: Андрэй ФЁДАРАЎ, палітолаг

Як высветлілася, гэты прыезд "праціснула" расійская дэлегацыя, выкарыстаўшы рознагалоссі ў асамблеі па ўнутраных пытаннях. Зрэшты, прысутнасць Канаплёва, як і супраціў расіян, ніякай карысці афіцыйнаму Мінску не прынесла.

Пераважнай большасцю галасоў асамблея прыняла яшчэ адну рэзалюцыю па Беларусі. Прычым акрамя ўжо практычна стандартнай часткі, што тычыцца вызвалення палітзняволеных, адмены драконаўскіх паправак у Крымінальны кодэкс, забеспячэння сумленных выбараў і расследавання знікненняў, там з'явіўся і больш непрыемы складальнік. ПАСЕ звярнулася да Еўрасаюза з заклікам знайсці і блакіраваць банкаўскія рахункі Лукашэнкі і яго атачэння на Захадзе, пашырыць спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у еўрапейскія краіны, і адначасова аблегчыць атрыманне візаў для звычайных беларускіх грамадзян, асабліва студэнтаў.

Зразумела, што ўздзеянне гэтай рэзалюцыі будзе пераважна маральным, на сітуацыю ў краіне яна паўплываць практычна наўрад ці зможа, тым болей за кароткі тэрмін, што застаўся да выбараў. Аднак балючая рэакцыя Масквы на рашэнні той жа ПАСЕ па расійскай праблематыцы паказвае, што і ад такога інструментарыя эфект ёсць. Іншая справа, што ён далёка не імгненны, але рана ці позна вынік павінен з'явіцца.

Наступнымі пунктамі турнэ лідэра апазіцыі сталі Брусель і Берлін. Неабходна адзначыць, што праграма знаходжання ў абедзвюх сталіцах забяспечыла яго кантакты на самым высокім узроўні, уключаючы сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі і ўдзельнікамі пасяджэння Еўрапейскага савета на ўзроўні міністраў замежных спраў, а таксама канцлерам Германіі. Савет таксама прыняў заяву, у якой выказаў гатоўнасць адсочваць сітуацыю ў Беларусі і пашырыць дыпламатычныя санкцыі супраць прадстаўнікоў уладаў у выпадку невыканання міжнародных стандартаў у выбарчым працэсе.

Несумненна, рэгулярнае з'яўленне апазіцыйнага кандыдата на экране побач з вядучымі палітыкамі кантынента працуе на яго імідж і прыцягвае выбаршчыкаў.

Натуральна, разумеюць гэта і ўлады, аб чым сведчаць выказванні беларускага прэзідэнта падчас яго нядаўняга тэлевізійнага інтэрв'ю і заява прадстаўніка прэс-службы беларускага МЗС. Каментар апошняга выглядаў, зрэшты, бездапаможна: "Мы не чакалі такога падыходу, прадэманстраванага ЕС, асабліва зараз, калі абмяркоўваюцца ўмовы візіту ў Мінск высокапастаўленых асоб з Генеральнага сакратарыята Савета ЕС".

Доказам нервовасці беларускага кіраўніцтва ў сувязі са знешнім ціскам з'яўляюцца пастаянныя спробы так ці інакш раздзяліць пазіцыі еўрапейскіх краін і Злучаных Штатаў. Напрыклад, ў згаданым інтэрв'ю 27 студзеня Лукашэнка заявіў, што "калі б не Амерыка, мы б з Еўропай праблем не мелі б. Амерыканцы душаць еўрапейцаў дзеля таго, каб дабіцца ад іх правядзення такой палітыкі. Яны прымушаюць Еўропу бегчы нават наперадзе Амерыкі, праводзячы палітыку праамерыканскую ў дачыненні да Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў".

Таксама на рознагалоссях, якія нібыта існуюць паміж Еўропай і ЗША ў беларускім пытанні, спрабаваў сыграць у Страсбургу Уладзімір Канаплёў: "Мы не разумеем, <...> за што вы атакуеце Рэспубліку Беларусь. <...> Магчыма, за тое, што мы не становімся на калені перад Злучанымі Штатамі. А што, калі мы станем на калені? Што Еўропа выйграе ад гэтага?".

Між тым складваецца ўражанне, што скаардынаваны міжнародны ціск на Расію пачынае прыносіць сціплы плён. Не выключана, што менавіта ён выявіўся падчас апошняй прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна ў яго адказе на пытанне карэспандэнта Франс Прэс наконт падтрымкі Расіяй беларускага рэжыму. Па-першае, была адзначана складанасць двухбаковых адносінаў. Па-другое, было заяўлена, што "гаварыць аб тым, што мы любой цаной падтрымліваем таго ці іншага палітычнага дзеяча, абсалютна няправільна".

І нават калі такая стрыманасць прадыктаваная толькі нежаданнем атрымліваць новыя заходнія папрокі, гэта гаворыць аб пэўных зрухах у паводзінах Масквы.