|
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Сацыялогія
"ЗА" НА РЭФЕРЭНДУМЕ СКАЗАЛІ ТОЛЬКІ 48,4 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎАўтар: Колькасць выбаршчыкаў > Канчатковы вынік рэферэндуму ў Беларусі - 48,4% насельніцтва, якое мае права голасу, галасавала "за". Гэта менш за 50%, якія з'яўляюцца мінімальным парогам для змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца за рамкамі дапушчальнага 1% мяжы адхіленняў пры правядзенні даследавання з такім аб'ёмам выбаркі. Падчас датэрміновага галасавання 21,3% зарэгістраваных выбаршчыкаў інфармавалі пра свой удзел у галасаванні, з якіх 62,6% галасавалі "за". Гэта азначае, што 13,33% зарэгістраваных выбаршчыкаў аддалі свае галасы "за" ў ходзе рэферэндуму на этапе датэрміновага галасавання. Агульная колькасць грамадзян, якія ўзялі ўдзел у галасаванні датэрмінова і 17 кастрычніка, склала 87,3%.1 Гэта азначае, што ў гэты дзень 66% усіх зарэгістраваных выбаршчыкаў удзельнічалі ў рэферэндуме. |
|
|
|