Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Сацыялогія

ТРЭЦІ ТЭРМІН АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ: "ЗА" І "СУПРАЦЬ"

Аўтар: The Gallup Organization/Baltic Surveys (Вільнюс)*

Ад вынікаў беларускага рэферэндуму 17 кастрычніка будзе залежаць развіццё Беларусі на вельмі доўгую перспектыву. І, верагодна, не толькі Беларусі. Перамога на рэферэндуме цяперашняга прэзідэнта непазбежна акажа ўплыў на іншыя краіны СНД, паколькі створыць новы прэцэндэт - бо яшчэ ні адзін кіраўнік дзяржавы ў еўрапейскіх краінах былога СССР не змяняў Канстытуцыю, здымаючы абмежаванні на сваё пераабранне. Таму канстытуцыйных рэферэндум прыцягвае вялікую ўвагу не толькі ў самой Беларусі, але і ў іншых краінах.

Якімі б ні былі знешнія фактары, што ўплываюць на развіццё той ці іншай краіны, рашаючы "голас" належыць усё ж яе грамадзянам.

The Gallup Organization/Baltic Surveys, што прадстаўляе вядучую міжнародную сетку, якая праводзіць апытанні грамадскай думкі па ўсім свеце ўжо не адно дзесяцігоддзе, на працягу апошняга часу пастаянна ажыццяўляе даследаванні ў суседняй Беларусі. Паколькі пра магчымасць правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму тут загаварылі амаль адразу пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў тры гады таму, мы надавалі гэтай тэме асаблівую ўвагу. Вось як выглядае дынаміка грамадскай думкі па гэтым пытанні за апошнія паўтара года (для большай пераканаўчасці прыводзім таксама вынікі аналагічных апытанняў, што праводзяцца беларускім Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў):

Табліца 1. Гатоўнасць галасаваць на рэферэндуме за змяненне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь так, каб А.Лукашэнка змог абірацца прэзідэнтам у трэці раз (у % ад апытаных) *

Варыянт адказу

003 '2003

006 '2003

009 '2003

003 '2004

005 '2004

006 '2004

007 '2004

008 '2004

009 '2004

110 '2004

Адназначна за

117.1

 

99.0

222.6

 

224.9

99.1

335.2

 

117.2

111.7

116.2

339.0

 

Хутчэй за

116.4

117.2

221.0

118.4

119.5

Хутчэй супраць

447.0

 

224.8

551.8

 

447.8

224.8

550.9

 

222.7

117.2

115.3

332.5

 

Адназначна супраць

440.7

334.1

331.9

332.6

229.1

Яшчэ не вырашыў

227.5

-

220.8

222.4

-

-

-

115.0

115.7

220.5

ЦА/НА

88.4

99.2

44.8

44.9

114.7

113.9

77.2

55.1

44.2

55.0





* Паводле звестак нацыянальных апытанняў грамадскай думкі, праведзеных The Gallup Organization/Baltic Surveys і НІСЭПД (звесткі НІСЭПД заштрыхаваны). Ва ўсіх выпадках метадам face-to-face interview апытваліся па 1.500 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэй, у жніўні і верасні 2004 года метадам tracking poll апытваліся па 3.000 чалавек (гранічная памылка рэпрэзентацыйнасці не перавышала 0,03), у канцы верасня - пачатку кастрычніка 2004 года апытаны 400 чалавек (гранічная памылка рэпрэзентацыйнасці не перавышала 0,05). У некаторых апытаннях варыянты пытанняў і адказаў адрозніваліся па нюансах (напрыклад, ступені галоўнасці), якія прынцыпова не мяняюць агульную карціну.

Як бачна, аж да змянення фармулёўкі пытання (у апошнім апытанні рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне, вынесенае на рэферэндум самім Аляксандрам Лукашэнкам) суадносіны адказаў "за" і "супраць" трэцяга тэрміну былі не на карысць прэзідэнта. Хаця за гэтыя паўтара года колькасць яго праціўнікаў прыкметна паменшылася, а прыхільнікаў - узрасла: на канец верасня 35,7% "за" і 44,4% "супраць". Наколькі самае апошняе змяненне грамадскай думкі выклікана аб'ектыўнымі (ростам дабрабыту грамадзян, палітычнай стабільнасцю і інш.) або суб'ектыўнымі прычынамі (фармулёўкай пытання, афіцыйнай прапагандай і інш.)? Каб адказаць на гэтае пытанне, паглядзім на дынаміку стаўлення беларусаў да самаго прэзідэнта, да таго, як ён кіруе краінай:

Табліца 2. Ці лічыце Вы, што А.Лукашэнка ў цэлым дастаткова добра кіруе краінай і яго трэба зноў абраць прэзідэнтам на наступных выбарах або хтосьці іншы павінен заняць гэтую пасаду і атрымаць магчымасць зрабіць гэта лепш за яго? (у % ад апытаных)

Варыянт адказу

003 '2003

006 '2003

009 '2003

111 '2003

003 '2004

005 '2004

006 '2004

007 '2004

Зноў абраць А.Лукашэнку

223.2

223.9

228.3

227.3

330.7

228.8

330.3

337.5

Хтосьці іншы павінен заняць гэтую пасаду

664.1

664.0

661.1

660.4

554.4

556.8

557.4

553.7

ЦА/НА

112.7

112.1

110.6

112.4

114.9

115.2

112.3

88.8



Як бачна, хаця станоўчая дынаміка прыкметная, у цэлым суадносіны прыхільнікаў і праціўнікаў пераабрання прэзідэнта Лукашэнкі на новы тэрмін яўна не на яго карысць. На прамое пытанне (якое ў нашым апошнім апытанні ішло за пытаннем рэферэндуму) "Калі А.Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, за каго вы будзеце галасаваць - за яго або за іншага кандыдата?", атрыманы наступныя адказы:

Табліца 3. Гатоўнасць галасаваць за А.Лукашэнку на новых прэзідэнцкіх выбарах? (у % х ад апытаных)

Варыянт адказу

%

Буду галасаваць за А.Лукашэнку

34,5

Буду галасаваць за іншага кандыдата

31,5

Яшчэ не вызначыўся

23,9

Не буду галасаваць

3,0

ЦА/НА

8,0



На гэтай падставе можна з высокай верагоднасцю сцвярджаць, што апошняе змяненне стаўлення да змянення Канстытуцыі выклікана, хутчэй за ўсё, суб'ектыўнымі прычынамі і не адлюстроўвае глыбокіх змяненняў у грамадскай думцы.

Які ж прагноз можна зрабіць на рэферэндум, які мае адбыцца 17 кастрычніка? Прагаласуюць беларусы "за" змяненне Канстытуцыі, якія здымаюць абмежаванні для пераабрання А.Лукашэнкі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ці "супраць"?

Згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, рашэнне на канстытуцыйным рэферэндуме лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала большасць (гэта значыць, 50% + 1 голас) зарэгістраваных выбаршчыкаў. Зыходзячы з гэтага, лёгка вызначыць колькасць галасоў, неабходных для таго, каб Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасць абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў. Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі, у Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны каля 7.105.000 выбаршчыкаў. Значыць, каб заручыцца "дазволам беларускага народа", прэзідэнт павінен атрымаць больш чым 3.552.500 галасоў "за" вынесенае на галасаванне пытанне. Згодна з вынікамі апошніх апытанняў, хаця толькі 27,7% рэспандэнтаў лічаць, што "выбары будуць поўнасцю свабоднымі і справядлівымі" (35,2% - "у некаторай ступені свабоднымі і справядлівымі", 28,2% - "выбары не будуць свабоднымі і справядлівымі"), галасаваць 17 кастрычніка збіраюцца (з роўнай ступенню гатоўнасці) ад 70% да 75%, ці каля 5 мільёнаў выбаршчыкаў. Відавочна, што 39,7% апытаных, гатовых галасаваць "за" на рэферэндуме, недастаткова для перамогі, паколькі яны складаюць толькі 2.820.685 чалавек. Таму асноўная барацьба вядзецца за тых, хто пакуль не вызначыўся - 23,1% выбаршчыкаў (тых, хто "яшчэ не вызначыўся" і "не змог адказаць", а 3,9% сказалі, што наогул "не будуць галасаваць") - гэта значыць каля 1.165.000 чалавек. Калі прэзідэнт атрымае ўсе гэтыя галасы, ён можа выйграць рэферэндум. Але ці можа ён на іх разлічваць? З абсалютнай упэўненасцю можна сказаць, што не.

Па-першае, таму, што не ўсе, а толькі каля 80% тых, хто сёння гатовы галасаваць "за" (тыя самыя 39,7%), збіраюцца ўдзельнічаць у галасаванні (2.256.550 чалавек). Гэта значыць, што для перамогі прэзідэнту трэба атрымаць дадаткова 1.296.000 галасоў - на 131.000 больш, чым колькасць выбаршчыкаў, якія не вызначыліся. Па-другое, як паказвае міжнародная практыка, большасць з тых, хто не вызначыўся, у дзень выбараў, як правіла, ідзе за большасцю тых, хто вызначыўся. Але ў прэзідэнта сёння няма абсалютнай большасці: 39,7% супраць 33,3%. Па-трэцяе, аналіз сацыяльна-палітычных установак тых, хто не вызначыўся, паказвае, што па важнейшых параметрах многія з іх не падтрымліваюць цяперашні курс і яго галоўнага натхняльніка. Так, калі А.Лукашэнка стане ўдзельнічаць у выбарах у прэзідэнты яшчэ раз, толькі 17,2% тых, хто не вызначыўся па галасаванні на рэферэндуме, прагаласуюць "за", 12,9% - "супраць", а 69% пакуль не вызначыліся або не змаглі адказаць. Толькі 53% тых, хто не вызначыўся па рэферэндуме, лічаць, што "ў цэлым становішча рэчаў у краіне развіваецца ў правільным кірунку", астатнія або перакананы ў адваротным, або не змаглі адказаць. Толькі 49% тых, хто не вызначыўся па рэферэндуме, лічаць, што "сёння Беларусь не знаходзіцца ў эканамічным крызісе", астатнія перакананы ў адваротым або не змаглі адказаць. Гэта дазваляе сцвярджаць, што з 23,1% тых, хто не вызначыўся па рэферэндуме, прагаласуе "за" прыкладна палова, гэта значыць не больш чым 600.000 выбаршчыкаў.

Як бачна, просты арыфметычны разлік паказвае, што нават з улікам гэтых галасоў на рэферэндуме прагаласуюць "за" як мінімум на паўмільёна выбаршчыкаў менш, чым трэба для перамогі прэзідэнта - прыкладна 2.860.000 чалавек. Дзе ж узяць гэтыя дадатковыя галасы? Нават калі на выбары і рэферэндум прыдуць не 75%, а 90% выбаршчыкаў, прэзідэнт усё роўна не зможа перамагчы, паколькі сярод тых, хто не збіраецца галасаваць, пераважаюць яго праціўнікі, а не прыхільнікі. Выйсця два: або пераканаць частку сваіх праціўнікаў і ўсіх, хто не вызначыўся, што практычна нерэальна за два тыдні, якія засталіся, або "пераразмеркаваць" галасы выбаршчыкаў на сваю карысць. Паколькі размова ідзе амаль пра 500.000 галасоў, ясна, што масавага "пераразмеркавання" галасоў не пазбегнуць. Наколькі аппарат дзяржаўнай улады гатовы гэта ажыццявіць і наколькі беларускі народ гатовы з гэтым прымірыцца, мы меркаваць не бярэмся. Але чакаць адказу засталося нядоўга.

* Матэрыял падрыхтаваны па выніках усебеларускага апытання грамадскай думкі, праведзенага The Gallup Organization/Baltic Surveys у канцы верасня 2004 года. Метадам tracking poll былі апытаны 400 чалавек (гранічная памылка рэпрэзентацыйнасці не перавышала 0,05).